Міхаіл Міхайлавіч Казлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Міхаіл Казлоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Міхайлавіч Казлоў
Нарадзіўся 12 лютага 1990(1990-02-12)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 47
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 132 (1)
2015—2019 Беларусь Віцебск 116 (5)
2020—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 67 (2)
2023— Беларусь Нёман (Гродна) 27 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Міхаіл Казлоў (нар. 12 лютага 1990, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года гуляў за дубль магілёўскага «Дняпра», з 2010 года стаў трапляць у аснову. У сезоне 2012 як трывалы ігрок асновы дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.

Пасля выхаду ў Вышэйшую лігу захаваў трывалае месца ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2014 часам выкарыстоўваўся ў якасці флангавага абаронцы.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова[3]. У лютым 2015 года разарваў кантракт з «Дняпром»[4] і стаў іграком «Віцебска»[5].

У складзе віцебскага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У ліпені-жніўні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за чарговай траўмы, з чэрвеня зноў стаў асноўным апорным паўабаронцам. У сезоне 2017 выхадзіў на поле ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды (толькі ў канцы сезона стаў радзей выхадзіць на поле з-за траўмы), дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком віцебскай каманды.

У снежні 2019 года перайшоў у мінскае «Дынама»[6]. У сезоне 2020 пареважна з’яўляўся ў стартавым складзе, у 2021 годзе стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[7]. У першай палове сезона 2022 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з лета замацаваўся ў аснове. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[8].

У студзені 2023 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна папоўніў склад каманды[9]. У студзені 2024 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Дняпро Беларусь 21 0
2009 дубль Дняпро Беларусь 25 0
2010 Д1 Дняпро Беларусь 13 0
2011 Д1 Дняпро Беларусь 32 0
2012 Д2 Дняпро Беларусь 27 0
2013 Д1 Дняпро Беларусь 31 0
2014 Д1 Дняпро Беларусь 29 1
2015 Д1 Віцебск Беларусь 18 2
2016 Д1 Віцебск Беларусь 18 0
2017 Д1 Віцебск Беларусь 30 1
2018 Д1 Віцебск Беларусь 24 2
2019 Д1 Віцебск Беларусь 26 0
2020 Д1 Дынама Беларусь 21 2
2021 Д1 Дынама Беларусь 22 0
2022 Д1 Дынама Беларусь 24 0
2023 Д1 Нёман Беларусь 27 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Mikhail Kozlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/kazlou-mikhail
  3. Габовда и Козлов не подошли «Шахтеру», серб Чович по-прежнему на просмотре (руск.). by.tribuna.com.
  4. Михаил Козлов покинул "Днепр" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  5. "Витебск" подписал Михаила Козлова (руск.). football.by (10 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  6. Михаил Козлов подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (17 снежня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  7. Минское "Динамо" продлило контракты с Козловым и Бутаревичем (руск.). football.by (6 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  8. Хаткевич, Козлов и Наумов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  9. Официально: Михаил Козлов стал игроком "Немана" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 30 студзеня 2024.
  10. "Неман" продлил контракт с Михаилом Козловым (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]