Нарвежская акадэмія навук

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нарвежская акадэмія навук

Нарвежская акадэмія навук (нарв. Det Norske Videnskaps-Akademi, DNVA) — галоўная навуковая арганізацыя Нарвегіі. Заснавана ў 1857 годзе ў Осла як Videnskabsselskabet i Christiania. Галоўная мэта акадэміі — садзейнічанне развіццю навукі ў Нарвегіі і рэпрэзентацыя нарвежскай навукі за мяжой. Акадэмія таксама прысуджае прэстыжную прэмію Абеля (матэматыка) і прэмію Каўлі (астрафізіка, нанатэхналогіі).

Нарвежская акадэмія навук мае 487 месцаў для нарвежскіх членаў і 408 месцаў для замежных членаў, што разам складае 895 членаў акадэміі.

Акадэмія складаецца з двух аддзелаў: прыродазнаўчага і гісторыка-філасофскага. Прэзідэнтам акадэміі з'яўляецца прафесар Кірсці Стром Бул (Kirsti Strøm Bull).