Нацыянальная кааліцыя (Фінляндыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная кааліцыя
Выява лагатыпа
Лідар Петэры Орпа
Дата заснавання 9 снежня 1918
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія ліберальны кансерватызм і праеўрапеізм[d]
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 34 000[1]
Партыйны друк Nykypäivä[d]
Сайт kokoomus.fi (фін.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная кааліцыя (НК; фінск.: Kansallinen Kokoomus; Kok; шведск.: Samlingspartiet; Saml) — правацэнтрысцкая[en] палітычная партыя ў Фінляндыі.

Заснаваная ў 1918 годзе Нацыянальная кааліцыя ўваходзіць у «вялікую тройку» партый, якія дамінавалі ў нацыянальнай палітыцы Фінляндыі на працягу дзесяцігоддзяў, разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй і Партыяй цэнтра. Цяперашні старшыня партыі Петэры Орпа абраны 11 чэрвеня 2016 года. Палітыка партыі, паводле яе прадстаўнікоў, грунтуецца на «свабодзе, адказнасці і дэмакратыі, роўных магчымасцях, адукацыі, падтрымцы, талерантнасці і клопаце»[2], падтрымлівае мультыкультуралізм[en] і правы ЛГБТ[en]. У міжнароднай палітыцы займае пранатаўскую і праеўрапейскую пазіцыю, уваходзіць у Еўрапейскую народную партыю[3].

Доля галасоў Нацыянальнай кааліцыі на парламенцкіх выбарах з 1990-х гадоў складала каля 20 % і з таго часу партыя не ўваходзіла ў кааліцыйныя ўрады толькі восем гадоў. На выбарах 2011 года[en] яна атрымала 44 з 200 месцаў, упершыню ў сваёй гісторыі стаўшы найбуйнейшай партыяй у парламенце Фінляндыі. На мясцовым узроўні яна ўпершыню стала найбуйнейшай партыяй у 2008 годзе. НК стала самай буйной партыяй на парламенцкіх выбарах 2023 года[en] з 48 месцамі і стала вядучай партыяй ва ўрадзе Орпа з 20 чэрвеня 2023 года.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Puolueiden jäsenmäärien kehitys (ilmoitetut jäsenrekisteritiedot) — 2016. Праверана 26 лістапада 2017.
  2. "Programme of Principles". National Coalition Party [англійская]. 2016. Архівавана з арыгінала 1 снежня 2017. Праверана 26 Лістапад 2017.
  3. Terry, Chris. National Coalition Party (KOK). The Democratic Society (3 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 November 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]