Нацыяналістычная партыя (Мальта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыяналістычная партыя
мальт.: Partit Nazzjonalista
Лідар Бернард Грэк[d][1][2]
Дата заснавання 1880
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя, кансерватызм і праеўрапеізм[d]
Інтэрнацыянал
Сайт pn.org.mt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыяналістычная партыя (мальт.: Partit Nazzjonalista) — адна з дзвюх асноўных палітычных партый Мальты. Гэта хрысціянска-дэмакратычная[3][4] і кансерватыўная палітычная партыя[5][6]. Апісваецца як цэнтралісцкая[7] альбо правацэнтрысцкая партыя паводле палітычнага спектру[8][9]. Яна падтрымлівае сяброўства Мальты ва Еўрапейскім Саюзе[10]. У цяперашні час супрацьстаіць Лейбарысцкай партыі.

Ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Нацыяналістычная партыя вылучылася з Антырэфармісцкай партыі, закладзенай Фартунатам Міці ў 1883 годзе, выступаючы супраць палітыкі падаткаабкладання брытанскіх уладаў, а таксама захадамі па развіцці адукацыйных і судовых сістэм за часам перыяду абмеркавання моўнага пытання ў краіне[11]. У першай палове XX стагоддзе, як мяркуецца, партыя прыхільна ставілася да Франсіска Франка і фашысцкага ўрада Беніта Мусаліні. Партыя падтрымлівала правы чалавека, але пакуль яны адпавядалі рымска-каталіцкаму стаўленню да іх. У далейшым партыя рушыла на больш цэнтрысцкія пазіцыі і стала больш прагрэсіўнай. Нацыяналістычная партыя выступала супраць увядзення разводаў на Мальце ў 2011 годзе[12]. Аднак з таго часу змяніла свой пункт гледжання на пазіцыю падтрымкі больш ліберальных ідэй. Розныя фракцыі ў Нацыяналістычнай партыі выступаюць супраць ЛГБТ, але большасць яе парламенцкіх груп прагаласавала за ўхваленне аднаполых шлюбаў у 2017 годзе[13]. За 2010-я гады партыя стала вельмі разнастайнай, а яе ідэалогія больш размытай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]