Аўстрыйская народная партыя
| Аўстрыйская народная партыя | |
| Österreichische Volkspartei | |
| Лідар: | |
|---|---|
| Дата заснавання: | |
| Месцаў у Нацыянальным савеце: |
51 з 183 |
| Месцаў у Федэральным савеце: |
28 з 62 |
| Месцаў у Еўрапарламенце: |
6 з 19 |
| Персаналіі: |
Члены партыі ў катэгорыі (0 чал.) |
| Сайт: | |
Аўстрыйская народная партыя (АНП) (ням.: Österreichische Volkspartei (ÖVP)), хрысціянска-дэмакратычная і кансерватыўная партыя ў Аўстрыі. Пераемнік Хрысціянска-сацыяльнай партыі канца 19 і пачатку 20 стагоддзя, яна падобная на Хрысціянска-дэмакратычную партыю Германіі па пытаннях ідэалогіі. Народная партыя была створана адразу ж пасля аднаўлення Федэратыўнай Рэспублікі Аўстрыі ў 1945 годзе, і з тых часоў разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі (СДПА) з'яўляецца адной з двух найбуйнейшых аўстрыйскіх палітычных партый.
Змест |
Дэмаграфія [правіць]
Аўстрыйская народная партыя папулярныя ў асноўным сярод служачых, вялікага і малога бізнэсу, уладальнікаў і фермераў. Увогуле, прыхільнікі Народнай партыі параўнальна адукаваныя і багатыя.
На дзяржаўным узроўні Народная партыя ўжо даўно пераважае ў сельскіх землях: Ніжняя Аўстрыя, Верхняя Аўстрыя, Зальцбург, Штырыя, Ціроль і Форарльберг. Яна менш папулярная ў Вене і ў тых землях, дзе каталіцтва не моцна распаўсюджанае: Бургенланд і Карынція.
Ідэалогія [правіць]
Класічная кансерватыўная партыя, выступае за захаванне традыцый і стабільнасць грамадскага парадку. Выступае за развіццё прыватнай ініцыятывы, якую лічыць асноўным рухавіком эканамічнага развіцця і росквіту. Прыхільнасць традыцыйным каталіцкім уяўленням аб маральнасці.
Эканамічны неолиберализм — скарачэнне грамадскага сектара, дэрэгуляванне эканомікі, скарачэнне сацыяльных праграм Падтрымка еўрапейскай інтэграцыі.
Гісторыя [правіць]
Народная партыя была створана 17 красавіка 1945 года. 20 кастрычніка 1945 года на першых пасляваенных выбарах у парламент партыя атрымала 49,5 адсотка сапраўдных галасоў і 85 мандатаў, атрымаўшы абсалютную большасць. З 1945 па 1965 года партыя фармавала кааліцыйны ўрад разам з Сацыялістычнай партыяй Аўстрыі. Кіраўнікамі ўрада былі прадстаўнікі АНП (Леапольд Фігль, Юліус Рааб, Альфонс Горбач, Ёзэф Клаус). У усеагульных выбараў 6 сакавіка 1966 года Народная партыя атрымала 85 месцаў і, такім чынам, абсалютную большасць галасоў. Аднапартыйны ўрад узначаліў Ёзэф Клаус.
На парламенцкіх выбарах 1 сакавіка 1970 года сацыял-дэмакраты атрымалі большасць галасоў і месцаў. АНП перайшла на 17 гадоў у апазіцыю.
На выбарах у парламент 1999 года АНП атрымала трэцяе месца. Другое месца нечакана атрымала правая Партыя свабоды. Аднак сацыял-дэмакраты, якія выйгралі выбары не змаглі сфармаваць урад. Канцлерам стаў Вольфганг Шусэль, які сфармаваў кааліцыю з Партыяй свабоды. На выбарах 24 лістапада 2002 года АНП атрымала 42,3 адсоткаў галасоў і стала самай моцнай партыяй. Пасля выбараў 2006 года АНП ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, якую ачольваюць сацыял-дэмакраты.
Спасылкі [правіць]
| Палітычныя партыі Аўстрыі | |
|---|---|
| Прадстаўленыя ў парламенце | АНП (51) • СПА (57) • АПС (37) • Зялёныя (20) • Альянс за будучыню Аўстрыі (17) |
| Прадстаўленыя ў ландтагах | КПА • Партыя свабоды ў Карынтыі |
| Партыі-члены Еўрапейскай народнай партыі | |
|---|---|
| Члены | |
| Асац. | |
