Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі
| Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі | |
| Christlich Demokratische Union Deutschlands | |
| Лідар: | |
|---|---|
| Дата заснавання: | |
| Колькасць членаў: |
522 944 (лістапад 2009) |
| Месцаў у Бундэстагу: |
194 з 622 |
| Месцаў у Еўрапарламенце: |
34 з 99 |
| Персаналіі: |
Члены партыі ў катэгорыі (9 чал.) |
| Сайт: | |
Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (ХДС) (ням.: Christlich Demokratische Union Deutschlands (CDU)), кансерватыўная партыя ў Германіі. ХДС утварае кааліцыю з Хрысціянска-сацыяльным саюзам (дзейнічае толькі ў Баварыі, у той час як у ХДС адсутнічае баварская партыйная арганізацыя). Старшыня партыі — Ангела Меркель (з 2000).
У ідэалагічным плане ХДС спалучае кансерватызм, хрысціянскі кансерватызм і хрысціянскую дэмакратыю. Палітычная пазіцыя — цэнтр. У Еўрапейскім парламенце ўваходзіць у фракцыю Еўрапейская народная партыя.
Партыя з'яўляецца кіруючай, на апошніх выбарах у Бундэстаг 27 верасня 2009 партыя атрымала адносную большасць месцаў і права фарміравання ўрада.
ХДС створаны ў 1945 ў якасці «палітычнай радзімы» для прадстаўнікоў католікаў і пратэстантаў. Саюз перажыў імклівы рост пры першым старшыні Конрадзе Адэнаўэры (1950—1963). У 1957 ХДС атрымаў абсалютную большасць у Бундэстагу — адзіны выпадак у пасляваеннай гісторыі ФРГ.
Старшынямі ХДС пасля Адэнаўэра былі Людвіг Эрхард (1963—1966), Курт Георг Кізінгер (1966—1971), Райнер Барцэль (1971—1973), Гельмут Коль (1973—1998), Вольфганг Шойбле (1998—2000), Ангела Меркель.
Пяць разоў прадстаўнікі ХДС станавіліся прэзідэнтамі ФРГ: Генрых Любке, Карл Карстэнс, Рыхард фон Вайцзэкер, Раман Херцаг і Хорст Кёлер, і пяць разоў — федеральнымі канцлерамі: Конрад Аденаўэр, Людвіг Эрхард, Курт Георг Кізінгер, Гельмут Коль и Ангела Меркель.
Спасылкі [правіць]
- cdu.de
- На з'ездзе ў трэці раз за больш за 50-летнюю гісторыю партыі чакаецца прыняцце новай асноватворнай праграмы.
| Палітычныя партыі Германіі | |
|---|---|
| Прадстаўленыя ў бундэстагу | ХДС і ХСС (239) • СДПГ (146) • СвДП (93) • Левыя (76) • Саюз 90/Зялёныя (68) |
| Прадстаўленыя ў ландтагах | НДПГ • Пірацкая партыя Германіі • Саюз паўднёвашлезвігскіх выбаршчыкаў • Грамадзяне ў гневе |
| Партыі-члены Еўрапейскай народнай партыі | |
|---|---|
| Члены | |
| Асац. | |