Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрысціянска-Сацыяльны саюз у Баварыі
Christlich-Soziale Union in Bayern e.V.
Выява лагатыпа
Лідар Маркус Зёдер
Заснавальнік Іозеф Мюлер
Дата заснавання 8 студзеня 1946
Штаб-кватэра Мюнхен і Вюрцбург
Краіна
Ідэалогія Хрысціянская дэмакратыя, кансерватызм
Інтэрнацыянал Цэнтрысцкі дэмакратычны інтэрнацыянал і Міжнародны дэмакратычны саюз
Саюзнікі і блокі Хрысціянска-дэмакратычны саюз
Маладзёжная арганізацыя Маладзёжны саюз Германіі[d]
Колькасць членаў 132 000 (2022)
Месцаў у Бундэстазе
56 / 630
Месцаў у Еўрапарламенце
8 / 99
Партыйны друк Bayernkurier[d]
Постаці члены партыі ў катэгорыі (1 чал.)
Сайт csu.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі (ХСС) (CSUChristlich-Soziale Union in Bayern ) — партыя ў Германіі, заснавана 8 студзеня 1946 года. Пазіцыянуе сябе як кансерватыўная партыя на дэмакратычнай платформе і выступае за ўвасабленне хрысціянскіх агульначалавечых ідэалаў у дзяржаўнай палітыцы. Дзейнічае толькі ў Баварыі, аднак рэгулярна атрымлівае месцы ў нямецкім Бундэстазе, дзе са сваёй «сястрынскай» партыяй — Хрысціянска-дэмакратычным саюзам — утворае адзіную фракцыю, якая разам з фракцыяй СвДП фарміруе дзеючы ўрад ФРГ. У Еўрапарламенце ўваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі. У самой Баварыі ХСС доўгі час з'яўляецца кіруючай партыяй. Налічвае 154 тыс. членаў (снежань 2010) і па гэтым паказчыку з'яўляецца трэцяй па велічыні партыяй у Германіі пасля ХДС і СДПГ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Geschichte einer Volkspartei: 50 Jahre CSU — 1945-1995 / Hanns-Seidel-Stiftung; [Red.: Burkhard Haneke, Dr. Renate Höpfinger]. — Sonderausgabe der Politischen Studien. — Grünwald: ATWERB-Verlag KG, 1995. — 816 S. — ISBN 3-88795-220-0.
  • Mintzel A. Die CSU: Anatomie einer konservativen Partei. 1945-1972 / Mit einem Vorw. von O. Stammer. — 2. Aufl. — Opladen: Westdt. Verl., 1978. — 776 S.
  • Mintzel A. Geschichte der CSU: Ein Überblick. — Opladen: Westdt. Verl., 1977. — 498 S.
  • Schlemmer Th. Aufbruch, Krise und Erneuerung: Die Christlich-Soziale Union 1945 bis 1955. — München: Oldenbourg, 1998. — 554 S. — ISBN 978-3-486-56366-5.