Негідальцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Негідальцы
(илкан бэйенин)
Негідальцы.jpg
Агульная колькасць 513
Рэгіёны пражывання Расія
Мова негідальская
Рэлігія Праваслаўе, анімізм, шаманізм
Блізкія этнічныя групы Эвенкі, орачэны

Негідальцы (саманазва илкан бэйенин "мясцовы") — карэнныя насельнікі Ўсходняй Сібіры. Жывуць пераважна ў Хабараўскім крае Расіі ўздоўж рэк Амур і Амгунь. Агульная колькасць 513 чал. (2010 г.)

Паходжанне і рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуюць, што продкамі сучасных негідальцаў былі эвенкі, якія з'явіліся на р. Амгунь паміж XIII i XVII стст. і асімілявалі карэннае насельніцтва, блізкае да ніўхаў, ульчаў і нанайцаў. Яны перанялі мясцовы лад жыцця, аднак захавалі адрозненні ў мове. Гістарычна склалася дзве групы негідальцаў - "нізаўскія" і "верхаўскія". "Нізаўскія" раней насялялі ніжнюю частку Амгуні і знаходзіліся ў шчыльных кантактах з ніўхамі і ўльчамі. Зараз жывуць у паселішчах Тахта, Кальма і Дыльма на р. Амур. "Верхаўскія" займалі землі ў вярхоўі Амгуні і кантактавалі з эвенкамі і нанайцамі. Да сяр. XX ст. паміж сабою дзве групы не мелі шчыльных зносінаў.

Традыцыйная культура[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя гаспадарчыя заняткі - лоў рыбы і паляванне. Рыбу лавілі заездкамі, мехападобнымі і чатырохкутнымі сеткамі, вудамі, астрогамі. Кожная сям'я рабіла запасы вяленай рыбы, з рыбнай скуры шылі вопратку і абутак. Палявалі на футравых і капытных звяроў з дапамогай сабак, лукаў, самастрэлаў, ставілі пасткі і капканы. Ласёў прыманьвалі гукамі доўгіх драўляных труб. Паляўнічыя пакідалі родныя мясціны на месяцы, дабіраліся да Ахоцкага мора і Сахаліна. Здабытае футра збывалі кітайскім, а пазней рускім гандлярам. Увосень некаторыя негідальцы ішлі да Ахоцкага берага для палявання на ластаногіх. "Верхаўскія" трымалі аленяў. "Нізаўскія" карысталіся ездавымі сабакамі. З футра аленяў і сабак шылі зімовую вопратку. Для перамяшчэння на доўгія дыстанцыі ўжывалі нарты, лыжы, дашчаныя пласкадонныя лодкі. Збіральніцтвам займаліся жанчыны. Ягады нароўні з пакупнымі крупамі і гароднінай елі ў салатах ці з рыбным жырам. З кан. XIX ст. запазычылі ў рускіх перасяленцаў агародніцтва.

"Нізаўскія" негідальцы будавалі каркасныя бервяныя жытлы, дахі мелі два пахілы. У іх адначасова магло жыць дзве-тры сям'і. Памяшканне абагравалася некалькімі агменямі. Звычайна іх ставілі ля гліняных нар, прычым коміны ўсталёўваліся пад ляжанкай. "Верхаўскія" аддавалі перавагу паўзямлянкам з нізкім зрубам. Унутры ладзілі вогнішча. Увесну негідальцы пакідалі зімовыя паселішчы і раз'язджаліся на лоў рыбы на малых рэках, дзе жылі малымі сем'ямі ў каркасных буданах, крытых галлём, сенам і бяростай.

Вопратка падзялялася на прамысловую, святочную і рытуальную. Паляўнічыя хадзілі ў камізэльках са скуры лася ці ластаногіх, узімку - у футры, якое клалі на ноч на дол. Боты майстраваліся з рыбнай ці аленевай скуры. Святочны абутак шыўся з лап аленя і ўпрыгожваўся аплікацыямі або рэльефным гафтам. На святы апраналіся ў шоўкавы халат, на які чаплялі рознакаляровыя шаўковыя ніткі і аленны ворс.

Асновай сацыяльнага ладу быў экзагамны род, які складаўся з малых сем'яў. Роды не мелі ясна акрэсленых тэрыторый. Яны аб'ядноўваліся ў саюзы-доха, чальцамі якіх маглі стаць іншаэтнічныя прадстаўнікі. Сем'і мелі свае гаспадаркі, але аказвалі ўзаемную дапамогу.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Негідальская мова адносіцца да тунгуса-маньчжурскай моўнай групы, у ёй шмат запазычанасцяў з моў ніўхаў, ульчаў і нанайцаў. Падзяляецца на "нізаўскі" і "верхаўскі" дыялекты. У 2009 г. быў складзены алфавіт на аснове кірыліцы. У 2010 г. надрукаваны першы падручнік "Негида хэсэнин".

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым негідальцы практыкавалі шаманізм, анімістычныя культы, заснаваныя на веры ў духаў. Удалое паляванне на мядзведзя і тыгра завяршалася спецыяльным святам ушанавання. У кан. XIX ст. прынялі праваслаўе.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]