З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тыгр (Panthera tigris) — драпежная жывёла з сямейства кашачых. Тыгр займае ганаровае месца сярод буйных драпежнікаў.
Двума асноўнымі і самымі буйнымі падвідамі тыгра з'яўляюцца індыйскі (бенгальскі) і амурскі (сібірскі) — маса самцоў складае 180—275 кг, але ў асобных выпадках маса можа перавышаць 300 кг. Даўжыня цела тыгра без хваста ў залежнасці ад падвіда вагаецца ад 1,4 да 2,8 м, хваста ад 60 да 110 см. Вышыня ў карку да 1,15 м. Звычайны дарослы самец у прыродзе важыць у сярэднім 200—240 кг (бенгальскі каля 220 кг, амурскі каля 225 кг, бенгальскі ў паўночнай Індыі і Непале каля 240 кг) пры даўжыні цела 2,9 — 3 м разам з хвастом і ў карку 95 — 102 см. Маса самак складае 100—180 кг, у асобных выпадках да 200 кг. Сярэдняя — 130—150 кг пры даўжыні цела карацей чым у самца на 30 — 45 см.
Распаўсюджанне[правіць]
Тыгр — від выключна азіяцкі. Яшчэ некалькі стагоддзяў назад вобласць яго рассялення дасягала Казахстана і Паўночнага Ірана. Цяпер на большай частцы ранейшага арэала тыгры знішчаныя; найбольшыя папуляцыі захаваліся ў Індыі і Індакітаі. У межах Расіі невялікая папуляцыя тыграў маецца толькі на Далёкім Усходзе, у Прыморскім краі.
Тыгры засяляюць розныя месцапражыванні, уключаючы мангравыя балоты і бамбукавыя гушчары ў тропіках, густыя лясы ў больш прахалодных абласцях, голыя камяністыя сопкі і тайгу на поўначы.
Здабычай тыгру служаць капытныя (дзікі, алені, казулі) і шматлікія іншыя жывёлы, уключаючы малпаў, чарапах, неядавітых змей, рыбу, крабаў, жаб і казурак.
Калі не лічыць шлюбнага сезону і перыяду догляду маці за патомствам, тыгры вядуць адзіночны спосаб жыцця. За ўсё сваё жыццё самка прыносіць 10 — 20 тыгранятаў, з якіх выжывае меншая частка. Пражыць тыгр можа да 26 гадоў.
Сібірскі тыгр (
Panthera tigris altaica)
Адрозніваюць дзевяць падвідаў тыграў, тры з якіх ужо вымерлі: