Ніёле Амбразайціце
Ніёле Амбразайціце | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 2016 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Літва → СССР → Літва |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | палітык, оперная спявачка, выкладчыца ўніверсітэта |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | фартэпіяна і вакал[d] |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Ніёле Амбразайці́це (літ.: Nijolė Ambrazaitytė; 21 лютага 1939 — 27 лістапада 2016) — савецкая літоўская оперная і камерная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1977).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ніёле Амбразайціце нарадзілася 21 лютага 1939 года ў вёсцы Буракай Калварыйскага павета (ці Алітускага павета) Літвы, цяпер — тэрыторыя Калварыйскага самакіравання, Марыямпальскага павета (паводле іншых крыніц — Лаздзійскага раёна Алітускага павета[1]).
У час Другой сусветнай вайны бацькі Ніёле пераехалі ў Германію, а затым у Канаду. Выхоўвалася ў вёсцы бабуляй і дзядулем у Расяйнейскім павеце Літвы. У 1948 годзе была дэпартавана ў Сібір і вярнулася ў Літву толькі ў 1956 годзе.
У 1966 годзе скончыла Вільнюскую кансерваторыю па класе спеву ў Э. Мажрымайце-Дзірсене . З 1966 года салістка Літоўскага тэатра оперы і балета ў Вільнюсе. Выбіралася дэпутатам Сойма Літоўскай Рэспублікі некалькіх скліканняў.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Спявачка высокай вакальнай і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Мірта («Піленай» В. Кловы).
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- 2-я прэмія Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Дж. Энеску ў Бухарэсце (1970)
- Народная артыстка Літоўскай ССР (1975)
- Народная артыстка СССР (1977)
- Камандорскі крыж ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса (1996).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Амбразайцітэ Ніёле. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Лаздзіяйскім раёне
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
- Выкладчыкі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
- Мецца-сапрана
- Члены Саюза Айчыны
- Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Народныя артысты СССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Народныя артысты Літоўскай ССР
- Постаці Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета
- Акадэмічныя музыканты СССР
- Акадэмічныя музыканты Літвы
- Члены Сейма Літвы