Ота Дзікс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ота Дзікс | |
Аўтапартрэт. 1926 |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Вільгельм Генрых Ота Дзікс |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
Вільгельм Генрых Ота Дзікс (ням. Wilhelm Heinrich Otto Dix, 2 снежня 1891, Гера, Цюрынгія — 25 ліпеня 1969, Зінген, Бадэн) — нямецкі мастак і графік.
Ярка акрэслены авангардыст, у 1920-я гады быў звязаны з дадаізмам і экспрэсіянізмам. Нараўне з Жоржам Гросам прадстаўнік так званай «новай рэчыўнасці».
Палотны Дзікса адрозніваюць сацыяльныя і пацыфісцкія матывы, асэнсаванне агульначалавечых каштоўнасцяў.
Ота Дзікс з'яўляецца адным з заснавальнікаў аб'яднання мастакоў пад назвай «Дрэздэнскі сецэсіён», якое з'явілася ў Дрэздэне ў 1919 годзе.
У апошнія месяцы Другой сусветнай вайны Ота Дзікс быў прызваны на ваенную службу ў шэрагі фольксштурма; трапіў у палон да французскіх войскаў і ў лютым 1946 года адпушчаны на свабоду.
Гл. таксама [правіць]
- Otto Dix - расійскі дарк-вейв гурт, названы ў гонар мастака
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |