Ота фон Герыке
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ота фон Герыке | |
| Otto von Guericke | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Вядомы як: |
вопыты з вакуумам |
Ота фон Герыке (ням.: Otto von Guericke, 20 лістапада 1602, Магдэбург - 11 мая 1686, Гамбург) — нямецкі фізік, інжынер і філосаф. Вучыў правазнаўства, матэматыку і механіку ў Лейпцыгу, Іене і Лейдэне. Некаторы час служыў інжынерам у Швецыі. З 1646 г. - бургамістр Магдэбурга. У 1650 вынайшаў вакуумную адпампоўку і ўжыў сваё вынаходства для вывучэння уласцівасцяў вакууму і ролі паветра ў працэсе гарэння і для дыхання чалавека. У 1654 годзе правёў вядомы эксперымент з Магдэбургскімі паўшар'ямі, які даказаў наяўнасць ціску паветра; усталяваў пругкасць і важкасць паветра, здольнасць падтрымліваць гарэнне, праводзіць гук.
У 1657 годзе вынайшаў вадзяны барометр.
У філатэліі [правіць]
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.203
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ота фон Герыке