Пагост, тып паселішча
Пагост — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Русі. Упершыню адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на Русі ўсталявала княгіня Вольга, падзяліўшы Наўгародскую зямлю на пагосты, усталяваўшы для іх урокі, пагост тым самым асацыяваўся з месцам прыпынку князя і яго лютвы падчас збору даніны
Пазней пагостамі пачалі называць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаюцца з некалькіх населеных пунктаў (аналаг сучасных сельскіх паселішчаў, муніцыпальных утварэнняў раённага ўзроўню ў абласцях), а таксама і аселеныя пункты, што з'яўляюцца цэнтрамі такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Тэрмін ужываўся на сучасных беларускіх землях да XVIII ст.
У пагосце меліся абшчынныя могілкі, цэнтральнае капішча (пасля прыняцця хрысціянства — царква), праводзіліся вечавыя сходы, мірскія суды, агульныя для абшчыны святы і абрады і інш. Таксама ў пагост паступала даніна з навакольных паселішчаў.
Знікненне пагоста як гістарычнага тыпу паселішча можна прымяркоўваць да перыяду канчатковага запрыгоньвання абшчынных земляў (XIII—XIV стст.). З гэтага часу пагост як тып паселішча трансфармуецца ў відавы тапонім, ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі назва пагост захоўваецца за могілкамі. У адрозьненні ад Расіі, дзе пагост часам трансфармаўся ў цэнтр воласці, на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах феадальна-прыгоннай сістэмы гаспадарання на змену пагостам прыходзілі сёлы, як цэнтры вотчынных і памесных феадальных уладанняў. На месцы некаторых пагостаў узніклі населеныя пункты.
Змест |
Тыпы [правіць]
- Пагост-акруга — некалькі бессістэмных маладворных населеных адзінак (дворышчаў).
- Пагост-цэнтр — кампактнае пасяленне, якое мела радыяльна-кругавую планіроўку.
Ландшафтна-планавая структура [правіць]
Цэнтр забудовы пагоста вызначаўся царкоўным дваром (цвінтаром), побач з якім знаходзіўся грамадскі свіран (крама) і заезны дом. Радыяльна, па кірунках асноўных дарог фармаваліся вуліцы-канцы. Там, дзе дарогі не маглі быць вызначальнымі ў планіроўцы (пры даволі рэдкай сетцы камунікацыяў), двары ставіліся вакол цэнтру (царквы), утвараючы канцэнтрычную структуру забудовы.[1]
Крыніцы [правіць]
Зноскі
- ↑ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 18—19
Літаратура [правіць]
- Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
- Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X
| Населеныя пункты | |
|---|---|
| Тыпы населеных пунктаў (ад малых да буйных) |
Мыза | Фальварак | Хутар | Кутан | Кішлак | Аул | Пасёлак | Пасёлак пры станцыі | Радок | Слабада | Камуна | Кібуц | Вёска | Сяльцо | Станіца | Сяло | Мястэчка | Прадмесце | Пасад | Пасёлак гарадскога тыпу (Дачны пасёлак, Катэджны пасёлак) | Горад-спадарожнік | Горад |
| Гл. таксама | Прыгарад | Агламерацыя | Мегалаполіс |