Падалешнік еўрапейскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падалешнік еўрапейскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asarum europaeum L., Sp. Pl. 2: 442 (1753)

Падвіды
  • Asarum europaeum caucasicum
  • Asarum europaeum europaeum

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  49456
EOL  5104041
GRIN  t:4463
IPNI  302682-2
TPL  kew-2654312

Падале́шнік еўрапейскі[3] (Asarum europaeum) — від кветкавых раслін роду Падалешнік сямейства Кірказонавыя (Aristolochiaceae). Тыпавы від роду.

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

Падалешнік еўрапейскі, канячыя капыткі, капытнік[4][5][6], расходнік[5][7], дзікі перац[8][9], чэразгрывіца[5].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Падале́шнік еўрапейскі. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Iматгадовая травяністая расліна з паўзучым галінастым карэнішчам. Вышыня 5—10 см. Сцябло ўкарочанае з лускавінкамі. Лісце буйное, скурыстае, шчыльнае, круглавата-ныркападобнае, на доўгіх чаранках, зімуе. Кветкі адзіночныя, брудна-цёмна-пурпуровыя, на паніклых кветаножках. Плод — каробачка. Насенне мае мясісты прыдатак.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Еўраазіяцкі від. Расце ў цяністых лясах і хмызняках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[10]. Сустракаецца па ўсёй Беларусі (народныя назвы: канячыя капыткі, дзікі перац, церазгрывіца). Цвіце ў красавікумаі. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны і ў Фінляндыі[10].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавіты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  5. а б в Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. а б Копытень европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падалешнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 57.
  • Падалешнік еўрапейскі // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Копытень // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 451. — 563 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]