Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы
Trust Territory of the Pacific Islands

Падапечная тэрыторыя ЗША
Merchant flag of Japan (1870).svg
1947 – 1994


Flag of the Marshall Islands.svg
 
Flag of the Federated States of Micronesia.svg
 
Flag of the Northern Mariana Islands.svg
 
Flag of Palau.svg
Flag of the Trust Territory of the Pacific Islands.svg Trust Territory of the Pacific Islands seal.jpg
Сцяг Герб
MapofTTPI.gif
Карта тэрыторыі (1961)
Сталіца Сайпан
Мова Англійская мова
Валюта Долар ЗША
Плошча 1 779 км²
Насельніцтва 132 929
Форма кіравання Падапечная тэрыторыя ААН

Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы — у мінулым падапечная тэрыторыя ААН у Мікранезіі, якая знаходзілася пад кіраваннем ЗША з 18 ліпеня 1947 года і ўключала Паўднёваціхаакіянскую мандатную тэрыторыю Лігі Нацый, што знаходзілася пад кіраваннем Японіі да 1944 года. Адміністрацыйным цэнтрам спачатку быў горад Ганалулу, затым Гуам і ўрэшце — Сайпан. У адміністрацыйным плане тэрыторыя падзялялася на 6 акруг: Маршалавы астравы, Панапэ, Трук, Марыянскія астравы, Яп і Палау. Пасля да гэтага спісу далучыўся Касраэ. Адзіная з тэрыторый у сістэме апекі ААН, у дачыненні да якой дзяржава-апякун агаварыла стратэгічны характар апекі (што абмяжоўвала ўмяшанне ААН у дзеянні ЗША ў адносінах да падапечнай тэрыторыі).

21 кастрычніка 1986 года з-пад кіравання ЗША выйшлі Маршалавы Астравы, а 3 лістапада 1986 года Чуўк (раней Трук), Яп, Касраэ, Панпеі (раней Панапэ) і Марыянскія астравы. Фармальна перыяд апекі Чуўк, Яп, Касраэ, Панпеі, Марыянскіх астравоў і Маршалавых астравоў скончыўся 22 снежня 1990 года пасля рашэння ААН. 25 мая 1994 года была спынена апека над Палау, пасля дасягнення дамоўленасцей паміж ЗША і Палау, паводле якіх Палау станавілася незалежнай дзяржавай 1 кастрычніка 1994 года.

Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы была падзелена на 4 тэрыторыі:

  1. Рэспубліку Маршалавы Астравы;
  2. Федэратыўныя Штаты Мікранезіі;
  3. Рэспубліку Палау;
  4. Садружнасць Паўночных Марыянскіх астравоў.

Першыя тры краіны знаходзяцца ў свабоднай асацыяцыі са ЗША, што азначае поўную самакіравальнасць, акрамя пытанняў абароны, якімі займаецца ЗША. Садружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў знаходзіцца ў садружнасці са ЗША, а яго жыхары з'яўляюцца грамадзянамі ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]