Палау

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Палау
Beluu er a Belau
Палау Герб Палау
Сцяг Палау Герб Палау

Каардынаты: 7°29′11″ пн. ш. 134°33′12″ у. д. / 7.486389° пн. ш. 134.553333° у. д. (G) (O) (Я)

LocationPalau.png
Гімн: «Belau loba klisiich er a kelulul»
Дата незалежнасці 1 кастрычніка 1994 (ад ЗША)
Афіцыйныя мовы
Сталіца Нгерулмуд
Найбуйнейшыя гарады
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Томас Рэменгесау
Антоніа Белс
Плошча
• Усяго
180-я ў свеце
458 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

21 000 чал. (214-я)
43 чал./км²
Валюта Долар США
Інтэрнэт-дамен .pw
Тэлефонны код +680
Часавы пояс +9

Рэспубліка Палау — астраўная дзяржава ў Філіпінскім моры Ціхага акіяна, размешчанае ў 800 км на ўсход ад Філіпін і да поўначы ад Інданезіі.

Складаецца з 328 астравоў, агульнай плошчай 458 кв. км.

Паводле дадзеных перапісу 1998 года, насельніцтва краіны складала каля 18,1 тыс. чалавек (у 2008 г. — 20,9 тыс.).

Асноўная рэлігія — хрысціянства (каталікі і пратэстанты). Каля 10 % насельніцтва вызнаюць мясцовыя вераванні.

Сталіца краіны — Нгерулмуд.

Нягледзячы на малыя памеры плошчы, краіна складаецца з 16 штатаў.

Кіраўнік выканаўчай улады — прэзідэнт, заканадаўчы орган — двухпалатны нацыянальны заканадаўчы сход (сенат і палата дэлегатаў).

Сярэдняя тэмпература на астравах — 24-28 градусаў Цэльсія.

Гісторыя [правіць]

Група астравоў, на якіх размешчана Палау, у 1534 г. адкрыта іспанцамі, пасля чаго яна больш за 350 гадоў афіцыйна заставалася пад уладай Іспаніі. З 1899 г. калонія Германіі. У 1914 г. акупіравана японскімі войскамі, пасля 1-й сусветнай вайны з 19191920 гг. падмандатная тэрыторыя Японіі. Летам 1944 г. у 2-ю сусветную вайну занята амерыканскімі войскамі, з 1947 г. частка «падапечнай тэрыторыі Ціхаакіянскіх астравоў» пад кіраваннем ЗША. У 1981 г. у рамках амерыканскага апякунскага кіравання атрымала ўнутраную аўтаномію як «Рэспубліка Палау». З 9 верасня 1993 г. «свабодна асацыіраваная» з ЗША дзяржава тэрмінам на 50 гадоў. 1 кастрычніка 1994 г. абвешчана незалежнасць (спынена апека ЗША); у распараджэнні ЗША засталіся абарона Палау (Палау не мае ўласныз ўзброенных сіл), фінансы, замежныя справы.