Марыянскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марыянскія астравы
Mariana
Mariannes-be.svg
Каардынаты: Каардынаты: 16°37′00″ пн. ш. 145°37′00″ у. д. / 16.616667° пн. ш. 145.616667° у. д. (G) (O) (Я)16°37′00″ пн. ш. 145°37′00″ у. д. / 16.616667° пн. ш. 145.616667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 17
Найбуйнейшы востраў Гуам
Агульная плошча 1 190 км²
Краіны Flag of the Northern Mariana Islands.svg Паўночныя Марыянскія астравы, Flag of Guam.svg Гуам
Марыянскія астравы (Ціхі акіян)
Марыянскія астравы
Насельніцтва (2010) 213 241 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 179,194 чал./км²
На востраве Гуам
Commons-logo.svgМарыянскія астравы на Вікісховішчы 

Марыянскія астравы (англ.: Mariana Islands, ісп.: Mariana Islas; названы ад імя каралевы Марыяны Аўстрыйскай) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, у Мікранезіі. Уваходзіць у склад: Паўночных Марыянскіх астравоў і Гуама. Плошча - 1007 км². Насельніцтва - 213 241 чал. (2010 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дуга Марыянскіх астравоў цягнецца каля 800 км з поўдня на поўнач. Усходняя частка набліжана да Марыянскага жолаба - самай глыбокай акіянічнай упадзіне ў свеце. Паходжанне астравоў змешанае - вулканічнае і каралавае. Вулканічная актыўнасць найбольш характэрна для паўночных астравоў. Асноўны ўзрост астравоў ад 30 да 5 млн. гадоў.

Вышэйшая кропка - вулкан Агрыян на аднайменным востраве (965 м).

Найбуйнешыя астравы:

Клімат трапічны пасатны, даволі вільготны. Вылучаюцца сухі сезон са снежня па чэрвень і сезон мусонаў з ліпеня па кастрычнік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы пачалі засяляцца ў 2 тыс. да н.э. выхадцамі з Паўднёва-Усходняй Азіі. Відавочна, існавала некалькі хваль міграцый, у выніку якіх на Марыянах склаўся этнас чамора.

У 1521 г. Марыянскія астравы адкрыў Фернан Магелан і далучыў іх да Іспаніі. Ён даў ім назву астравы Злодзеяў (Islas de los Ladrones). Аднак у XVII ст. з'явілася назва Марыянскія астравы ў гонар іспанскай каралевы Марыяны Аўстрыйскай (16341696 гг.).

У 1668 г. на Гуаме высадзіліся іспанскія місіянеры-езуіты. Пачатак іх дзейнасці быў паспяховым. Але ў 1672 г. чамора забілі главу місіі, што прывяло да татальнай вайны іспанцаў з тубыльцамі. Іх колькасць скарацілася з 200 тыс. чал. да 5 тыс. чал. у 1741 г. У кан. XVII ст. чамора былі пераселены ў 5 вёсак на Гуаме. Яны знаходзіліся пад пільным кантролем ваенных і святароў, павінны былі штодзённа наведваць касцёл і вывучаць іспанскую мову. Іншыя астравы засталіся практычна бязлюднымі, пакуль у XIX ст. не былі населены рэфалуваш, карэннымі жыхарамі Каралінскіх астравоў.

У 1898 г. Гуам быў перададзены ЗША, а ў 1899 г. Паўночныя Марыянскія Астравы - да Германіі. У 19141944 гг. Паўночныя Марыянскія Астравы знаходзіліся пад кантролем Японіі, якая развівала на іх мясцовую гаспадарку і спрыяла перасяленню японскіх рабочых і сялян. 8 снежня 1941 г. японцы высадзіліся на Гуаме і захапілі яго. У 1944 г. амерыканцы здолелі ўсталяваць свой кантроль і ў пасляваенны час атрымаць мандат ААН на апеку Марыянскіх астравоў.

У 1950 г. Гуам быў пераўтвораны ў недалучаную тэрыторыю ЗША. У 19751978 гг. была створана тэрыторыя Садружнасць Паўночных Марыянскіх астравоў, якая таксама знаходзіцца ў залежнасці ад ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]