Палацца Мадама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пра аднайменны палац у Рыме гл. Палацца Мадама, Рым.

Палацца Мадама (Palazzo Madama) — палацавы комплекс у Турыне, пабудаваны на месцы старажытнарымскага лагера з выкарыстаннем умацаванняў таго часу. Фасад палацца, завершаны ў 1721 годзе, — сухаваты ўзор паўночнаітальянскага барока ў трактоўцы Філіпа Ювара. Тыльны бок будынка захоўвае аблічча змрочнага сярэднявечнага замка, з круглымі вежамі па вуглах, які ён набыў у XV стагоддзі.

У розны час палацца служыла рэзідэнцыяй малодшай галіне Савойскага дому, рэгентш-удоў (адсюль назва), для размяшчэння гасцей кіруючага манарха, як месца знаходжання каралеўскай мастацкай галерэі, п'емонцкага парламента і вярхоўнага суда. З 1934 года ў будынку размяшчаецца музей старажытнага мастацтва, асабліва багаты экспанатамі з Гандхары.

У ліку іншых рэзідэнцый Савойскай дынастыі палацца Мадама знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

Palazzo madama retro.jpg
ScalonePalazzoMadamaTorino.JPG
PalazzoMadamaNotte.jpg
Сярэднявечнае крыло рэзідэнцыі Парадная лесвіца Барочны фасад Ювары

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 45°04′15″ пн. ш. 7°41′09″ у. д. / 45.070833° пн. ш. 7.685833° у. д. (G) (O) (Я)