Савойскі дом

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб

Саво́йская дына́стыя — род, які кіраваў з XI стагоддзя графствам Савоя і маркграфствам Суза, з 1416 года — Савойскім герцагствам, з 1716 года — Сардзінска-П'емонцкім каралеўствам і з 1861 г. да канца Другой сусветнай вайны — Італьянскім каралеўствам. У розны час улада Савойскага дому распаўсюджвалася і на іншыя тэрыторыі, уключаючы Во і Ніцу. Пры Эмануіле Філіберце ў канцы XVI стагоддзя сталіцай савойскіх уладанняў стаў горад Турын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Радавыя ўладанні першапачаткова размяшчаліся ў Савоі, стольным градам лічыўся Шамберы. Першы гістарычна дакладны прадстаўнік роду Гумберт (Умберт) I Беларукі (970/980 — 19 ліпеня 1047/1051), граф Сальмуранк (у В'енуа) у 1003, граф Ньёна ў 1018 і граф Аоста ў 1023. Ён быў блізкіх да караля Арэлата Рудольфа III колах. Затым ён падтрымаў пераемніка Рудольфа, імператара Конрада II. У 1033 годзе Гумберт падпарадкаваў біскупа Мар'ена, які, абапіраючыся на праціўніка імператара Эда II дэ Блуа, спрабаваў атрымаць незалежнасці. У якасці ўзнагароды Конрад аддаў Гумберту частку скасаванага біскупства, названага графствам Савоя (comes in agro Savojensi), атрымаўшы тытул графа дэ Мар'ен. Пазней ён яшчэ больш павялічыў свае ўладанні.

Сын Гумберта I, Эд (Атон) пасродкам шлюбу, заключанага ў 1050 годзе з Адэльгейдай, дачкой і спадчынніцай Манфрэда, маркграфа Турынскага, атрымаў П'емонт. Яго пераемнікі ў барацьбе паміж гвельфамі і гібелінамі былі пастаяннымі саюзнікамі імператараў. Ім удалося пашырыць свае спадчынныя ўладанні як у Італіі, так і ў Швейцарыі.

Абацтва Аткомб, дзе пахаваны шматлікія з сярэднявечных кіраўнікоў Савоі

Граф П'ер II (пам. 1268) далучыў да Савоі Во. Пры яго пляменніках Тамаза III і Амадэі V П'емонт і Савоя раздзяліліся. Пазней Амадэй V быў узведзены ў званне імперскага князя. У 1388 годзе Амадэй VII (1383—1391) далучыў да Савоі графства Ніца. Яго сын Амадэй VIII у 1416 годзе атрымаў ад імператара Жыгімонта тытул герцага Савойскага.

У 1418 годзе П'емонцкая галіна згасла, і П'емонт ізноў злучыўся з Савояй. У 1422 годзе імператар дараваў у лен герцагу Савойскаму графства Генуя. У 1434 годзе Амадэй VIII склаў з сябе ўладу; праз пяць гадоў ён быў абраны Папам пад імем Фелікса V, але ў 1449 годзе адрокся ад тыяры. Сын яго Людовік (1434—1465) усталяваў законам непадзельнасць Савоі і П'емонта.

У 1530—1536 гадах, пры герцагу Карле III, Савоя страціла Жэневу, Ваат і іншыя ўладанні ў Швейцарыі. У 1536 годзе французы, прыкрываючыся правамі Луізы Савойскай, падчас вайны з імператарам Карлам V занялі Турын, потым амаль увесь П'емонт і Савою. Толькі ў 1559 годзе Эмануіл Філіберт, сын Карла III, паспеў адваяваць назад свае радавыя ўладанні, акрамя некаторых крэпасцей, якія былі вернутыя яму пазней. Яго кіраванне можа лічыцца канцом феадальнай сістэмы і пачаткам асветнага абсалютызму.

Каб засцерагчы цэнтр уладанняў ад нападаў французаў, ён перанёс сталіцу герцагства ў Турын. Сын яго Карл Эмануіл I (1580—1630), славалюбівы і неспакойны, уцягнуў краіну ў шматлікія войны, асабліва з Францыяй. Герцаг Віктар Амадэй II у вайне за іспанскую спадчыну далучыўся перш да Людовіка XIV, потым (1703) перайшоў на бок Аўстрыі. З прычыны гэтага амаль уся яго дзяржава была занята французамі, і толькі перамога Яўгенія Савойскага пры Турыне (1706) аднавіла яго ўладу.

Па Утрэхцкаму міру 1713 года Віктар-Амадэй II атрымаў Манферат, значную частку герцагства Міланскага і каралеўства Сіцылійскага. Наўзамен Сіцыліі, якая ў 1718 годзе была заваявана іспанцамі, па Лонданскаму дагавору 1720 года ён атрымаў востраў Сардзінію, утрымаўшы пры гэтым каралеўскі тытул. З тых часоў Савоя, П'емонт і Сардзінія складалі адзінае Сардзінскае каралеўства.

Старэйшая лінія Савойскага дому згасла ў 1831 годзе. Каралём стаў Карл Альберт з карыньянскай галіны, якая адбывалася ад Тамаса, малодшага брата Віктара Амадэя I, герцага Савойскага (1630—1637). У 1860 годзе сын Карла Альберта, кароль Віктар Эмануіл II, ва ўзнагароду за далучэнне да яго каралеўства Пармы, Тасканы, Модэны і Раманьі саступіў Францыі Савою разам з Ніцай.

У 1861 годзе ён стаў каралём аб'яднанай Італіі. За год да гэтага манарх паднёс у дар нацыі сабраную пакаленнямі яго продкаў карцінную галерэю Савойскага дому.

Замак у Манкальеры.

На троне аб'яднанага Італьянскага каралеўства[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Віктара Эмануіла II у 1878 годзе другім каралём Італіі стаў яго сын Умберта I, а пасля Умберта, які загінуў у 1900 годзе ад рук анархіста, трэцім каралём Італіі стаў яго сын Віктар Эмануіл III.

Пачынаючы 1922 года значэнне Віктара Эмануіла стала чыста намінальным, з прычыны таго, што рэальная ўлада не без яго дапамогі перайшла да фашыстаў на чале з Беніта Мусаліні. Прапаганда часоў фашызму адкрыта адгарадзіла кіруючага манарха ад усялякай улады: яго фатаграфіі замяняліся на партрэты дучэ, кадры з яго ўдзелам выразаліся з фільмаў і да т.п. Кароль ніколі не пярэчыў супраць рашэнняў фашысцкага ўрада, не рабіў нічога, каб абараніць падданых яму прыдворных і афіцэраў, якія падвяргаліся рэпрэсіям (у тым ліку па расавай прыкмеце пасля 1938 года). Гэта зневажэнне караля рэзка адмоўна адбілася на прэстыжы дынастыі. У 1936 годзе, пасля захопу Эфіопіі (Другая італа-эфіопская вайна), ён быў абвешчаны імператарам Эфіопіі; у 1939 — каралём Албаніі (поўнага міжнароднага прызнання гэтыя тытулы не атрымалі). У 1938 годзе каралю і Мусаліні былі прысвоены званні Першых маршалаў Імперыі.

У 1943 годзе, пры набліжэнні войскаў саюзнікаў да Рыма, кароль падтрымаў рашэнне Вялікага фашысцкага савета зняць і арыштаваць дучэ. Кароль адмовіўся ад эфіопскага і албанскага тытулаў і з гэтага часу падтрымліваў саюзнікаў. Пасля новага наступу немцаў і акупацыі імі Рыма ў тым жа годзе бег у Егіпет.

9 мая 1946 года Віктар Эмануіл III афіцыйна адрокся ад прастола на карысць свайго сына Умберта II. Аднак, па меркаванні некаторых, манархія была скампраметавана супрацоўніцтвам з фашысцкай дыктатурай, у выніку чаго 12 чэрвеня 1946 года пасля рэферэндуму аб адмене манархіі Умберта II быў зрынуты і вымушаны адбыць у выгнанне, пракіраваўшы 33 дні (за што атрымаў мянушку «майскага караля»).

Замак Алье пад Турынам

На гэтым гісторыя Савойскай дынастыі ў якасці валадарнага дому скончылася. Паводле Канстытуцыі Італьянскай Рэспублікі, члены дынастыі-мужчыны і іх жонкі не маюць права абірацца на выбарныя пасады і не маюць права доступу на нацыянальную тэрыторыю Італіі.

За межамі Італіі[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя з прадстаўнікоў Савойскай дынастыі кіравалі ў іншых краінах. Сярод іх:

Акрамя таго, прадстаўніком Савойскага дому з'яўляўся знакаміты аўстрыйскі вайскавод і дзяржаўны дзеяч XVII —XVIII стагоддзяў Яўген Савойскі (1663—1736) — ён даводзіўся праўнукам савойскаму герцагу Карлу Эмануілу I.

Рэзідэнцыі савойскіх манархаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе ЮНЕСКА прыняло рашэнне ўключыць у спіс Сусветнай спадчыны рэзідэнцыі Савойскага дому ў Турыне і яго наваколлях, з якіх найбольш значнымі з'яўляюцца наступныя:

Schweiz Schloss Chillon Innenansicht5.jpg
Palazzo madama retro.jpg
NyonCastle.jpg
Шыльёнскі замак у Швейцарыі Адна з рэзідэнцый сярэднявечных манархаў у Турыне Ньёнскі замак на беразе Жэнеўскага возера

Галіны дому[правіць | правіць зыходнік]

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

Гумберт I Беларукі (980-1048), граф Савоі
│
├─>Амадэй I (-1051), граф Савоі
│
└─>Атон I (-1060), граф Савоі
   │
   ├─>П'етра (-1078), граф Савоі
   │
   └─>Амадэй II (1048-1094), граф Савоі
      │
      └─>Гумберт II (-1103), граф Савоі
         │
         └─>Амадэй III (1095-1149), граф Савоі
            │
            └─>Гумберт III (1136-1189), граф Савоі
               │
               └─>Тамас I (1178-1233), граф Савоі і сеньёр П'емонта
                  │
                  ├─>Амадэй IV (1197-1253), граф Савоі 
                  │  │
                  │  └─>Баніфацый (1244-1263), граф Савоі 
                  │
                  │   Князі П'емонта
                  ├─>Тамас II (1199-1259), князь П'емонта
                  │  │
                  │  ├─>Тамас III (1248-1282), князь П'емонта
                  │  │  │
                  │  │  └─>Філіп I (1278-1334), князь П'емонта, князь Ахеі з 1301 па 1307
                  │  │     │
                  │  │     └─>Жак (1315-1367), князь П'емонта
                  │  │        │
                  │  │        ├─>Філіп II (1340-1368), князь П'емонта
                  │  │        │
                  │  │        ├─>Амадэй (1363-1402), князь П'емонта
                  │  │        │
                  │  │        └─>Людовік (1364-1418), князь П'емонта
                  │  │
                  │  │   Графы Савоі
                  │  ├─>Амадэй V (1249-1323), граф Савоі
                  │  │  │
                  │  │  ├─>Эдуард (1284-1329), граф Савоі
                  │  │  │
                  │  │  └─>Аймон (1291-1343), граф Савоі
                  │  │     │
                  │  │     └─>Амадэй VI (1334-1383), граф Савоі
                  │  │        │
                  │  │        └─>Амадэй VII (1360-1391), граф Савоі
                  │  │           │
                  │  │           └─>Амадэй VIII (1383-1451), герцаг Савоі, князь П'емонта
                  │  │              │
                  │  │              └─>Людовік I (1402-1465), герцаг Савоі
                  │  │                 │
                  │  │                 ├─>Амадэй IX (1435-1472), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │
                  │  │                 │  ├─>Філіберт I (1465-1482), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │
                  │  │                 │  └─>Карл I (1468-1490), герцаг Савоі
                  │  │                 │     │
                  │  │                 │     └─>Карл II (1489-1496), герцаг Савоі
                  │  │                 │
                  │  │                 ├─>Людовік (1436-1482), граф Жэневы, кароль Кіпра
                  │  │                 │
                  │  │                 ├─>Філіп II (1438-1497), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │
                  │  │                 │  ├─>Філіберт II (1480-1504), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │
                  │  │                 │  ├─>Луіза Савойская (1476-1531)
                  │  │                 │  │  ∞Карл Арлеанскі (1459-1496), граф Ангулемскі
                  │  │                 │  │  │
                  │  │                 │  │  └─>Францыск I, (1494-1547), кароль Францыі
                  │  │                 │  │
                  │  │                 │  ├─>Карл III (1486-1553), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │  │
                  │  │                 │  │  └─>Эмануіл-Філіберт (1528-1580), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │     │
                  │  │                 │  │     └─>Карл Эмануіл I (1562-1630), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │        │
                  │  │                 │  │        ├─>Віктар Амадэй I (1587-1637), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │        │  │
                  │  │                 │  │        │  ├─>Франц Гиацинт (1627-1638), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │        │  │
                  │  │                 │  │        │  └─>Карл Эмануіл II (1634-1675), герцаг Савоі
                  │  │                 │  │        │     │
                  │  │                 │  │        │     └─>Віктар-Амадэй II (1666-1732),  герцаг Савоі, кароль Сіцыліі 1713—20, кароль Сардзінскага каралеўства 1720—30
                  │  │                 │  │        │        │
                  │  │                 │  │        │        └─>Карл-Эмануіл III (1701-1773), кароль Сардзінскага каралеўства 
                  │  │                 │  │        │           │
                  │  │                 │  │        │           └─>Віктар-Амадэй III (1726-1796), кароль Сардзінскага каралеўства 
                  │  │                 │  │        │              │
                  │  │                 │  │        │              ├─>Карл Эмануіл IV (1751-1819), кароль Сардзінскага каралеўства 
                  │  │                 │  │        │              │
                  │  │                 │  │        │              ├─>Віктар Эмануіл I (1759-1824), кароль Сардзінскага каралеўства 
                  │  │                 │  │        │              │
                  │  │                 │  │        │              └─>Карл-Фелікс (1765-1831), кароль Сардзінскага каралеўства 
                  │  │                 │  │        │
                  │  │                 │  │        │  Карыньянская галіна
                  │  │                 │  │        └─>Тамаза (1595-1656), князь Карыньяна
                  │  │                 │  │           │
                  │  │                 │  │           ├─>Эмануіл-Філіберт (1628-1709), князь Карыньяна
                  │  │                 │  │           │  │
                  │  │                 │  │           │  └─>Віктар-Амадэй I (1690-1741), князь Карыньяна
                  │  │                 │  │           │     │
                  │  │                 │  │           │     └─>Луі-Віктар (1721-1778), князь Карыньяна
                  │  │                 │  │           │        │
                  │  │                 │  │           │        └─>Віктар-Амадэй II (1743-1780), князь Карыньяна
                  │  │                 │  │           │           │
                  │  │                 │  │           │           └─>Карл-Эмануіл (1770-1800), князь Карыньяна
                  │  │                 │  │           │              │
                  │  │                 │  │           │              └─>Карл Альберт (1798-1849), кароль Сардзінскага каралеўства 
                  │  │                 │  │           │                 │
                  │  │                 │  │           │                 ├─>Віктар Эмануіл II (1820-1878), кароль Сардзінскага каралеўства, кароль Італіі
                  │  │                 │  │           │                 │  │
                  │  │                 │  │           │                 │  ├─>Умберта I (1844-1900), кароль Італіі
                  │  │                 │  │           │                 │  │  │
                  │  │                 │  │           │                 │  │  └─>Віктар Эмануіл III (1869-1947), кароль Італіі
                  │  │                 │  │           │                 │  │     │
                  │  │                 │  │           │                 │  │     └─>Умберта II (1904-1983), кароль Італіі
                  │  │                 │  │           │                 │  │        │
                  │  │                 │  │           │                 │  │        └─>Віктар Эмануіл (1937)
                  │  │                 │  │           │                 │  │           │
                  │  │                 │  │           │                 │  │           └─>Эмануіл Філіберт (1972)
                  │  │                 │  │           │                 │  │
                  │  │                 │  │           │                 │  │ Герцагі Аосцкія
                  │  │                 │  │           │                 │  └─>Амедэа (1845-1890), герцаг Аосцкі, кароль Іспаніі
                  │  │                 │  │           │                 │     │
                  │  │                 │  │           │                 │     ├─>Эмануіл-Філіберт (1869-1931), герцаг Аосцкі
                  │  │                 │  │           │                 │     │  │
                  │  │                 │  │           │                 │     │  ├─>Амедэа ((1898-1942), герцаг Аосцкі, віцэ-кароль Эфіопіі
                  │  │                 │  │           │                 │     │  │
                  │  │                 │  │           │                 │     │  └─>Аймонэ (1900-1948), герцаг Аосцкі, кароль Харватыі (Таміслаў II)
                  │  │                 │  │           │                 │     │     │
                  │  │                 │  │           │                 │     │     └─>Амедэа (1943), герцаг Аосцкі
                  │  │                 │  │           │                 │     │        │
                  │  │                 │  │           │                 │     │        └─>Аймонэ (нар. 1967), герцаг Апулійскі
                  │  │                 │  │           │                 │     │           │
                  │  │                 │  │           │                 │     │           └─>Умберта (нар. 2009)
                  │  │                 │  │           │                 │     │
                  │  │                 │  │           │                 │     ├─>Віктар Эмануіл (1872—1946), граф Турынскі
                  │  │                 │  │           │                 │     │
                  │  │                 │  │           │                 │     ├─>Луіджы Амедэа (1873—1933), гц. Абруцы
                  │  │                 │  │           │                 │     │
                  │  │                 │  │           │                 │     └─>Умберта (1889—1918), гр. Салемі                         
                  │  │                 │  │           │                 │ 
                  │  │                 │  │           │                 │ Герцагі Генуэзскія
                  │  │                 │  │           │                 └─>Фердынанд (1822-1855), герцаг Генуэзскі
                  │  │                 │  │           │                    │
                  │  │                 │  │           │                    └─>Тамас (1854-1931), герцаг Генуэзскі
                  │  │                 │  │           │                       │
                  │  │                 │  │           │                       ├─>Фердынанд (1884-1963), герцаг Удзінскі, герцаг Генуэзскі
                  │  │                 │  │           │                       │       
                  │  │                 │  │           │                       ├─>Філіберта (1895-1990), герцаг дзі Пістоя
                  │  │                 │  │           │                       │       
                  │  │                 │  │           │                       ├─>Адальберта (1898—1982), герцаг Бергамскі
                  │  │                 │  │           │                       │           
                  │  │                 │  │           │                       └─>Яўген (1906-1996), герцаг Анконскі
                  │  │                 │  │           │
                  │  │                 │  │           │   Графы Суасона
                  │  │                 │  │           └─>Яўген-Марыс (1635-1673), граф Суасона
                  │  │                 │  │              │
                  │  │                 │  │              ├─>Луі-Тамас (1657-1702), граф Суасона
                  │  │                 │  │              │  │
                  │  │                 │  │              │  └─>Эмануіл-Тамас (1687-1729), граф Суасона
                  │  │                 │  │              │     │
                  │  │                 │  │              │     └─>Яўген-Жан-Франсуа (1714-1734), граф Суасона
                  │  │                 │  │              │
                  │  │                 │  │              └─>Яўген (1663-1736)
                  │  │                 │  │
                  │  │                 │  │   Герцагі дэ Немур
                  │  │                 │  └─>Філіп (1490-1533), герцаг Немурскі
                  │  │                 │     │
                  │  │                 │     └─>Жак (1531-1585), герцаг Немурскі
                  │  │                 │        │
                  │  │                 │        ├─>Карл-Эмануіл (1567-1595), герцаг Немурскі
                  │  │                 │        │
                  │  │                 │        └─>Генрых I (1572-1632), герцаг Немурскі
                  │  │                 │           │
                  │  │                 │           ├─>Луі (1615-1641), герцаг Немурскі
                  │  │                 │           │
                  │  │                 │           ├─>Карл-Амадэй (1624-1652), герцаг Немурскі
                  │  │                 │           │
                  │  │                 │           └─>Генрых II (1625-1659), архібіскуп Рэймскі
                  │  │                 │
                  │  │                 └─>Шарлота (1445-1483)
                  │  │                    ∞ Людовік XI, кароль Францыі
                  │  │
                  │  │   Князі Во
                  │  └─>Луі I (1250-1302), князь Во
                  │     │
                  │     └─>Луі II (1290-1350), князь Во
                  │        │
                  │        └─>Луі III (-1339)
                  │
                  ├─>П'етра II (1203-1268), граф Савоі
                  │
                  └─>Філіп I (1207-1285), граф Савоі

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Семёнов И. С. Христианские династии Европы. Династии, сохранившие статус владетельных. Генеалогический справочник / Научный редактор Е. И. Куксина. Предисловие О. Н. Наумов. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2002. — 494 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-224-02516-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]