Ступініджы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
На турыстычнай экскурсіі ў Ступініджы.

Ступініджы (Palazzina di caccia di Stupinigi) — загарадная рэзідэнцыя манархаў Савойскага дому ў аднайменным прадмесці горада Нікеліна (10 км паўднёва-заходней Турына), якая ў ліку іншых рэзідэнцый Савойскай дынастыі знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

У Сярэднявеччы ўласнасць малодшай галіны Савойскага дому, паляўнічыя ўгоддзі ў Ступініджы ў XVI стагоддзі належалі маркізам з роду Палавічына. Кароль Віктар-Амадэй II даручыў Філіпа Ювару выбудаваць у Ступініджы паляўнічы домік для знаходжання двара падчас выездаў караля на паляванне. Будаўніцтва пачалося ў 1729 годзе і працягвалася з перапынкамі на працягу ўсяго XVIII стагоддзя. Над аздабленнем унутраных пакояў працавалі майстры з Венецыі.

У XIX стагоддзі Ступініджы выкарыстоўваўся манархамі для правядзення забаўляльных мерапрыемстваў і вясельных свят. У наш час палац займае музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На першапачатковае прызначэнне будынка ўказвае статуя аленя на даху.


Каардынаты: 44°59′42″ пн. ш. 7°36′14″ у. д. / 44.995° пн. ш. 7.603889° у. д. (G) (O) (Я)