Паслёнавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Паслёнавыя
Паслён чорны
Паслён чорны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solanaceae Juss., nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   30411
NCBI   4070
EOL   4437
GRIN   f:1043

Паслёнавыя (Solanaceae) — сямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травы, кусты або паўкусты, часам з лазячымі ці павойнымі сцёбламі, радзей невялікія дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, простае, цэласнае абр перыстаскладанае. Кветкі двухполыя, адзіночныя ці сабраныя ў завіткі. Плод — ягада або каробачка, радзей касцянка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 90 родаў, 2500 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях пераважна Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. На Беларусі 11 родаў, 16 відаў, найбольш пашыраны паслён і блёкат чорны[3]. Сярод паслёнавых палявыя харчовыя расліны (бульба, памідоры, баклажан), лекавыя (красаўка беладонна, дурнап'ян звычайны), дэкаратыўныя (петунія гібрыдная, табака пахучая, фізаліс), тэхнічныя (тытунь, махорка) расліны.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Многія паслёнавыя маюць алкалоіды і іншыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Паслёнавыя // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.