Паўль Кірхгоф

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Паўль Кірхгоф (ням.: Paul Kirchhoff, 17 жніўня 1900, Хорст, Вестфалія, Германія — 1972, Мехіка) — мексіканскі антраполаг нямецкага паходжання. Вядомасць атрымаў сваімі працамі па вызначэнні культурна-гістарычнага арэала Месаамерыка (тэрмін уведзены ім жа).

Пачаў навучанне па спецыяльнасцях «пратэстанцкая тэалогія» і «параўнальнае рэлігіязнаўства» у Берлінскім універсітэце, пазней перайшоў у Albert Ludwigs University of Freiburg. У сярэдзіне 1920-х гадоў працягнуў навучанне ў Лейпцыгскім універсітэце па этналогіі і псіхалогіі і скончыў адукацыю ў 1927 годзе. Там жа, у Лейпцыгу, ён зацікавіўся карэннымі народамі Амерыкі.

Як актыўны трацкіст, Кірхгоф змушаны быў пакінуць Германію пасля прыходу да ўлады нацыстаў. Ён пасяліўся ў Мексіцы, дзе хутка заваяваў рэпутацыю кампетэнтнага вучонага і стаў адным з заснавальнікаў Нацыянальнай школы антрапалогіі і гісторыі ў 1938 г.

У вывучэнні дакалумбавых культур Кірхгоф увёў у абарот назвы двух суседніх культурных рэгіёнаў — Месаамерыка, дзе былі сканцэнтраваныя найбуйнейшыя цывілізацыі Цэнтральнай Амерыкі, і Арыдаамерыка, дзе з-за неспрыяльных прыродных умоў мясцовыя індзейцы вялі качавы лад жыцця і адставалі ў развіцці ад сваіх суседзяў.