Паўночнакітайская мова
| Паўночнакітайская мова | |
| Саманазва: |
官話/官话 Guānhuà |
|---|---|
| Краіны: |
КНР і кітайская дыяспара ў іншых краінах |
| Рэгіёны: |
КНР: уся поўнач, захад і паўднёвы захад |
| Афіцыйны статус: | |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
845 мільёнаў (2000, перапіс) |
| Рэйтынг: |
1 |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | |
| Пісьменнасць: | |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-3: |
hak |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
- Гл. таксама артыкул «Путунхуа» пра афіцыйную кітайскую мову, у аснове якой ляжаць паўночныя дыялекты.
Паўночнакітайская мова («паўночныя дыялекты кітайскай мовы», таксама бэйфанхуа (кіт. трад. 北方話, спр. 北方话 , піньінь: Běifānghuà, літаральна: «паўночныя дыялекты») або гуаньхуа (кіт. трад. 官話, спр. 官话 , піньінь: Guānhuà, літаральна: «афіцыйная гаворка») — найбуйнейшая кітайская мова або асноўная дыялектная група кітайскай мовы (у залежнасці ад вызначэнні статусу кітайскіх ідыёмаў), якая аб'ядноўвае блізкія адзін да аднаго кітайскія дыялекты, распаўсюджаныя на большай частцы паўночнага і паўднёва-заходняга Кітая.
На аснове пекінскага дыялекту гэтай групы стварылі ў 50-60 гг. ХХ ст. маўленчы стандарт путунхуа, які стаў афіцыйнай вусновай мовай краіны. Уключае ў тым ліку дунганскую мову, якая вылучаеццы выключна этна-сацыялінгвістычна.
У заходняй літаратуры паўночнакітайскую мову звычайна завуць мандарынскай, або мандарынскай кітайскай (англ.: Mandarin Chinese). Назва ўзнікла як калька c кіт. гуаньхуа (літар. — афіцыйная гаворка), ад заходняй назвы вышэйшых кітайскіх чыноўнікаў (гуань) — мандарынаў.
Пад кітайскай мовай, як правіла, маюць на ўвазе менавіта яго паўночную разнавіднасць або стандартную форму — путунхуа.
Змест |
Дыялекты [правіць]
Асноўныя дыялектныя групы паўночнакітайскай:
东北 = Паўночна-усходняя галіна
北京 = Пекінская галіна
冀鲁 = Галіна Цзі-Лу (хэбэйска-шаньдунская галіна)
胶辽 = Галіна Цзяа-ляа (ляадунска-шаньдунская галіна)
中原 = Чжун'юаньская галіна (раёны раўніны Чжун'юань: Сюйчжоу — Чжэнчжоу — Сіянь — Сінін і паўднёвыя раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)
兰银 = Галіна Лань-інь (раёны Ланьчжоу — Іньчуань і ўсходнія раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)
江淮 = Цзянхуайская галіна (левабярэжнае нізоўе ракі Янцзы: Ухань — Хэфэй — Тайчжоу — Яньчэн)
西南 = Паўднёва-заходняя галіна
Часам у склад паўночнакітайскай уключаюць таксама цзіньскую мову (цзінь; 45 млн чал.), распаўсюджаны ў правінцыі Шаньсі, на поўначы правінцый Шэньсі і Хэбэй, і ў часткі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Завьялова О. И. Диалекты китайского языка. М., 1996.
- Коряков Ю. Б. Китайские языки // Большая российская энциклопедия. Том. XIV. М.: Изд-во БРЭ, 2009.
- Language atlas of China / Ed. Wurm S.A. etc. Hong Kong, 1988.
- Yan M.M. Introduction to Chinese Dialectology. Munich, 2006.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра адну з моў свету. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |