Помнік на магіле Ігната Буйніцкага
Помнік | |
Помнік на магіле Ігната Буйніцкага | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Празарокі |
Скульптар | І. Міско |
Архітэктар | М. Бурдзін |
Дата заснавання | 1965 |
Дата пабудовы | 1965 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000409 |
Матэрыял | бетон, алюміній |
Помнік на магіле Ігната Буйніцкага — помнік у цэнтры аграгарадка Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, прысвечаны памяці беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага.
Ігнат Буйніцкі спачатку быў пахаваны каля Палачан, потым прах перавезены і перапахаваны дачкой у Палівачах. У 1975 годзе, напярэдадні адкрыцця помніка, перапахаваны ў цэнтры вёскі. Адбылося гэта ў значнай меры дзякуючы клопатам Уладзіміра Караткевіча і Уладзіміра Няфёда, якія адшукалі амаль страчуную магілу Буйніцкага ў Палівачах і дамагліся ўсталявання помніка.
Помнік, створаны скульптарам І. Міско і архітэктарам М. Бурдзіным, адкрыты 10 кастрычніка 1965 года. Размешчаны на прамавугольнай пляцоўцы каля магілы сярод клёнаў і ліп. Пляцоўка і дарожка выкладзены бетоннай пліткай. Помнік просты і сціплы на форме: прамавугольная (5×1 м) адлітая з бетону стэла, у яе ўрэзаны блок (0,9×0,9×0,8 м) з выявай твару Ігната Буйніцкага, выкананай у тэхніцы алюміневага ліцця. Падкрэслена тыповае ў твары: вялікі выпуклы лоб, шырокія бровы, звіслыя пышныя вусы. Па стэле дзвюма плаўнымі лініямі сімвалічна пазначана тэатральная заслона.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх