Правінцыя Заходняя Суматра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Заходняя Суматра
індан.: Sumatera Barat, Sumbar
West Sumatra coa.svg
Дэвіз: «Tuah Sakato» («United Prosperity»)
Палажэнне Заходняй Суматры на карце Інданезіі
Сталіца Паданг
Губернатар Марліс Рахман
Плошча 42 013 км²
Насельніцтва 4 846 909 (2010)[1]
Народы Мінангкабау (88 %), Батакі (4 %), Яванцы (4 %), Ментавайцы (1 %)[2]
Рэлігія Іслам (98 %), Хрысціянства (1,6 %), Будызм (0,7 %)), Індуізм (0,0032 %)
Мовы Інданезійская мова, Мінангкабау, Ментавай
Часавы пояс (UTC+7)
Сайт www.sumbarprov.go.id

Каардынаты: 1°00′00″ пд. ш. 100°30′00″ у. д. / 1° пд. ш. 100.5° у. д. (G) (O) (Я)

Заходняя Суматра (індан.: Sumatera Barat, Sumbar) — правінцыя ў Інданезіі, на востраве Суматра. Размешчана на заходнім узбярэжжы вострава, мяжуе з правінцыямі: Паўночная Суматра (на поўначы), Рыау і Джамбі (на ўсходзе) і Бенгкулу (на паўднёвым усходзе). Уключае ў сябе Ментавайскмя австравы, размешчаныя паблізу ўзбярэжжа. Адміністрацыйны цэнтр — горад Паданг.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле апошняга перапісу 2010 года, насельніцтва правінцыі складае 4 846 909 чал. На 2000 год яно складала 4 200 000 чал, а на 1990 — 3,5 млн чалавек. Насельніцтва прадстаўлена галоўным чынам народам мінангкабау, якія ў большасці сваёй мусульмане. Астравы Ментавай населеныя ментавайцамі, якія галоўным чынам хрысціяне.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйная карта Заходняй Суматры

Правінцыя Заходняя Суматра дзеліцца на 12 акругаў і 7 гарадскіх муніцыпалітэтаў:

Адм. адзінка Тэрыторыя,
км²
Насельніцтва
чал. (2010)
Адм. цэнтр
1 Астравы Ментавай
6 011,35 76 421 Туа-Педжат
2 Паданг (горад) 694,96 833 584
3 Паўднёвы Песісір
5 794,95 429 699 Паінан
4 Паўднёвы Салок
3 209,05 144 236 Паданг-Аро
5 Дхармасрая 3 346,20 191 277 Пулау-Пунджунг
6 Салок 3 875,15 348 991 Арасука
7 Салок (горад) 57,64 59 317
8 Сіджунджунг 2 745,73 201 627 Муара-Сіджунджунг
9 Савахлунта (горад) 273,45 56 812
10 Танах-Датар 1 336,00 338 584 Батусанкар
11 Паданг-Панджанг (горад) 23,00 47 008
12 Паданг-Парыяман 1 328,79 390 204 Парыт-Малінтанг
13 Парыяман (горад) 73,36 79 073
14 Агам 2 232,30 455 484 Лубук-Басунг
15 Букіцінгі (горад) 25,24 110 954
16 Ліма-Пулух-Кота 3 354,30 348 249 Сарыламак
17 Паякумбух (горад) 80,34 116 910
18 Пасаман 3 947,63 252 981 Лубук-Сікапінг
19 Заходні Пасаман
3 887,77 364 587 Сімпанг-Эмпат
Усяго 42 297,21 4 845 998

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Заходняя Суматра абслугоўваецца міжнародным аэрапортам Мінангкабау, размешчаным у 23 км на паўночны захад ад Паданга. Маюцца прамыя рэйсы ў Куала-Лумпур і Сінгапур, а таксама ў большасць буйных гарадоў Інданезіі.

Найбольш значнай аўтамабільнай магістраллю рэгіёну з'яўляецца транссуматранскае шаша, якая перасякаем правінцыю і злучае яе з Меданам (на поўначы) і Джакартай (на паўднёвым усходзе). Важнае значэнне маюць таксама дарогі, што злучаюць Паданг з горадам Букіцінгі, а Букіцінгі з Пеканбару. Телук-Баюр, порт Паданга — найбуйнейшы і найбольш ажыўлены на заходнім узбярэжжы Суматры, выкарыстоўваецца для экспарту тавараў рэгіёну.

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Цэнтральнага статыстычнага агенцтва Інданезіі
  2. Indonesia's Population: Ethnicity and Religion in a Changing Political Landscape. Institute of Southeast Asian Studies. 2003. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]