Пталамей III, цар егіпецкі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пталамей III Эвергет, Евергет[1] (Πτολεμαῖος Εὐεργέτης, Ptolemaĩos Euergétēs) (285—221 да н.э.): цар егіпецкі (246—221 да н.э.), сын Пталамея II і Арсіноі II, прадстаўнік эліністычнай дынастыі цароў Лагідаў, якая панавала ў Егіпце з 305 да н.э. да 30-х да н.э.
У час яго панавання да Егіпта зноў былі далучаны Сірыя, Кілікія і шэраг гарадоў. Толькі мяцеж ў Егіпце прымусіў яго закончыць трэцюю сірыйскую вайну з Селеўкідамі, якая дала яму вялікую здабычу, мноства каштоўных рэчаў, у ліку якіх былі і свяшчэнныя для егіпцян выявы, захопленыя Камбізам пры заваяванні Егіпта. За вяртанне іх Пталамей III і атрымаў мянушку Евсргета (Дабрадзея). Пераможная вайна забяспсчыла Егіпту першынства сярод іншых краін таго часу, вывела яго ў гегемоны на марскіх шляхах. Аднак пад канец панавання Пталамся III Евергета Егіпет паступова стаў губляць частку сваёй магутнасці.
Быў жанаты з Беранікай II, з якой звязваюць гісторыю «валасоў Беранікі». Вядомая верагодная выява — на камеі (захоўваецца ў Эрмітажы), і мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме[2].
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.136. ISBN 5-343-00151-3.