Перайсці да зместу

Пцічанская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пцічанская, Пухавіцкі раён)
Вёска
Пцічанская
Цэнтральная вуліца
Цэнтральная вуліца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
канец XVII ст.
Ранейшыя назвы
Кабылічы (да 1964)
Вышыня цэнтра
168 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 67 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Пцічанская на карце Беларусі ±
Пцічанская (Беларусь)
Пцічанская
Пцічанская (Мінская вобласць)
Пцічанская

Пціча́нская[1] (трансліт.: Pcičanskaja, руск.: Птичанская; да 1964 г. — Кабылічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці). Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 58 км ад Мінска, 20 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Негарэлае — Пухавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад назвай Кабылічы згадваецца ў канцы XVII ст. у складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У XVII ст. вёска належала Янушу Быхаўцу. Януш Быхавец быў забіты ў маёнтку Таўкачэвічы ў часе наезду суседам Андрэем Вінкам з Шацка ў 1620 годзе, фальварак быў разбураны. Маёмасць перайшла брату Януша Базылю Быхаўцу (?—1653), шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла», які паходзіў са Смаленскай зямлі. Базыль — віленскі гродскі пісар (1623—1632), меў братоў Януша і Аляксандра Пракопа (памёр 1646). Базыль быў апекуном дзяцей Януша. Валодаў маёнткамі Таўкачэвічы, Шацк, Грэбені, Дудзічы з вёскамі Церабелі, Сяргеевічы і Кабылічы, Бакшты, Сідаровічы ў Менскім ваяводстве, ды іншымі землямі ў Гарадзенскім, Троцкім і Лідскім паветах. Памёр без нашчадкаў.

У 1760 годзе (паводле іншых звестак у 1748) суддзя ваўкавыскі Уладзіслаў Быхавец перадаў правы на вечнае карыстанне Дудзічамі разам з фальваркамі Кавалевічы, Сяргеевічы і Кабылічі дачцэ Казіміра Аляксандры Заранак-Грабоўскай, якая разам з сястрой Альжбетай жыла ў Таўкачэвічах[2]. Належалі да маёнтка Сяргеевічы. Праз вена належалі Прозарам, Францішку Букатаму[d], Ліпскім.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1816 годзе уласнасць Ржавускіх, пазней належала Ельскім. У пачатку XIX ст. у Ігуменскі павеце Мінскай губерні, ёсць капліца і карчма. На карце Шуберта сярэдзіны XIX ст. на месцы сучаснай вёскі Пцічанская (Кабылічы) быў пазначаны маёнтак Кабылічы, а на месцы вёскі Прыстань была вёска Кабылічы. Пасля 1863 года валодае Пётр Папоў. У канцы XIX ст. у Цітвянскай воласці. У 1889 годзе маёнткам Кабылічы валодаў Іван Андрэевіч Бунге, шляхціц, лютэранін, было 400 дзесяцін зямлі[3].

У 1910 годзе адкрытае народнае вучылішча.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Працавала працоўная школа 1-й ступені, было 50 вучняў у 1922 годзе. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Полымя», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1943 годзе вёска была спалена[4].

30 ліпеня 1964 года вёска Кабылічы праз «немілагучнасць» была перайменавана ў вёску Пцічанская[5].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 год — 12 двароў, 80 жыхароў
  • 1858 год — 45 рэвізскіх душ
  • 1897 год — 75 двароў, 229 душ мужчынскага полу, 215 душ жаночага полу
  • 1910 год — 101 двор, 613 жыхароў
  • 1917 год — 112 двароў, 599 жыхароў
  • 2002 год — 70 двароў, 131 жыхар
  • 2009 год — 104 жыхары
  • 2012 год — 45 гаспадарак, 85 жыхароў
  • 2019 год — 67 жыхароў[7]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Новая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Цэнтральная вуліца[8]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пціча́нскае, н.; Пціча́нка, ж.
  2. Музей Дудутки. dudutki.by. Праверана 5 чэрвеня 2024.
  3. Памяць 2003, с. 79.
  4. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 5 чэрвеня 2024.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  8. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пцічанская // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 171. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал.рэд). — Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010. — С. 91.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Jelski A. Kobylicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IV: Kęs — Kutno. — 1883. — С. 215. — 963 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]