Пірацкі цэнтр Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пірацкі цэнтр Беларусі
Лагатып Пірацкага цэнтру
Лагатып Пірацкага цэнтру
Дата заснавання:

14 верасня 2012 (з'явіўся сайт)

Штаб-кватэра:

Мінск, Беларусь

Інтэрнацыянал:

Пірацкі інтэрнацыянал

Дэвіз:

Пампуй! Шыфруй! Змяняйся!

Сайт:

http://pirates.by

Пірацкі цэнтр - супольнасць актыўных людзей, якія выступаюць за свабоду ведаў, рэформу капірайта, прыватнасць персанальная інфармацыі і празрыстае кіраванне грамадствам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пірацкі цэнтр (далей ПЦ) пачаў сваю дзейнасць ў Мінску на пачатку 2013 года.[1]. Гэта трэцяя спроба арганізаваць пірацкі рух на Беларусі.

За апошні год дзенайсці былі створаны сайт, суполкі ў сацыяльных сетках, наладжаны сувязі з Пірацкімі партыямі розных краін (Расія, Украіна, Латвія, Польшча, Чэхія, Каталонія (Іспанія) і шмат іншых).

19-21 красавіка 2013 Пірацкі цэнтр удзельнічаў у Генеральнай асаблеі Пірацкага Інтэрнацыяналу[2] і быў прыняты яе членам.[3]

9 жніўня 2013 года піраты Беларусі прынялі ўдзел у стварэнні арганізацыі Маладых Піратаў Еўропы[4].

Мэты і прынцыпы[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія піраты на Генеральнай Асамблеі Пірацкага Інтэрнацыянала 2013

Асноўная лінія фронту дзейнасці Пірацкага Цэнтра - гэта дэмантаж існуючага капірайта.[5]

Акрамя таго піраты Беларусі [6] выступаюць за:

Прынцыпы, якіх прытрымліваюцца ў Пірацкім цэнтры:

  • адкрытасць;
  • альтэрнатыўнасць;
  • ініцыятыўнасць;
  • дзеянне;

Напрамкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Крыптавечарына ў Мінску

На дадзены момант (2013 год) асноўны напрамак дзейнасці - адукацыйны, які ўключае:

  • арганізацыю публічных лекцый, дыскусій, круглых сталоў, кінапраглядаў; [7] [8] [9]
  • правядзенне крыптавечарын; [10][11]
  • сустрэчы з нефармальнымі творцамі;[12]
  • удзел ў розных канферэнцыях, IT-мерапрыемствах;
  • аўдыёмасты з піратамі розных краін;
  • вывучэнне капірайта самастойна і агулам;
  • пераклад артыкулаў, субтытраў да відэа і фільмаў, у тым ліку на беларускую мову;
  • напісанне рэцэнзій, правядзенне апытанняў;
  • стварэнне бібліятэкі і медыятэкі

і інш.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]


Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]