Пітэр Брэйгель Малодшы
| Пітэр Брэйгель Малодшы | |
Партрэт працы Антоніса ван Дэйка |
|
| Дата нараджэння: |
1564 ці 1565 г. |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
Пітэр Брэйгель Малодшы (1564/65 Брусель — 1637/1638 Антверпен, мянушка - "Пякельны") — нідэрландскі (фламандскі) мастак.
Жыццяпіс [правіць]
Пітэр быў старэйшым з трох дзяцей вядомага мастака Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Пасля смерці маці ў 1578 годзе дзеці мастака Пітэра, Ян і Мары выхоўваліся бабуляй.
Пачынаў творчасць з капіявання твораў бацькі, але пасля выпрацаваў сваю манеру пісьма. Калі памёр бацька малодшаму Пітэру было ўсяго 4 гады. Пасля таго як хлопчык падрос, ён пачаў самастойна працаваць з эскізамі бацькі. Спачатку капіяваў яго палотны, потым стаў ствараць свае творы, і з часам ён выпрацаваў свой стыль, яго фарбы былі ярчэй, а малюнак разчэй. У пачатку сваёй творчай кар'еры Пітэр Брэйгеля-малодшы захапляўся сюжэтамі Страшнага суду і выявай жахаў пекла, дэманаў і ведзьмаў. За свае творы атрымаў мянушку пякельны. Потым ён злёгку змякчыў свой стыль, адмовіўшыся ад матываў у духе Босха (нягледзячы на тое, што іспанская кароль Філіп II і павесіў карціны Босха ў сябе ў спальні). Пітэр Брэйгель Малодшы пачаў ствараць карціны, амаль копіі работ бацькі. Што не перашкодзіла яму набыць не меншую папулярнасць. А яго ўвага да дэталяў і цікавасць да самых штодзённых праяў чалавечага жыцця сталі узорам. Яго творчасць стала сапраўднай энцыклапедыяй народнага жыцця.
Адным з вучняў Пітэра Брэйгеля быў Ганзалес Кокс.
Глядзі таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па мастацтве. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |