Рабер Дэланэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рабер Дэланэ
фр.: Robert Delaunay
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 красавіка 1885(1885-04-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1941(1941-10-25)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Соня Дэланэ[8]
Дзеці Шарль Дэланэ[d]
Род дзейнасці мастак, дызайнер, тэатральны дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр абстракцыянізм[9][4] і нацюрморт[4]
Вучоба
Мастацкі кірунак арфізм[d][10][11][…], сімультанізм[d][12] і неаімпрэсіянізм[3]
Уплыў на Lyonel Feininger[d] і Леан-Ларан Галан[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рабе́р Дэланэ (фр.: Robert Delaunay; 12 красавіка 1885, Парыж — 25 кастрычніка 1941, Манпелье) — французскі мастак, адзін з заснавальнікаў (разам са сваёй жонкай — Соняй Дэланэ) новага арт-стылю — «арфізму».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка на доме № 16 на вуліцы Святога Сымона ў Парыжы, дзе жылі мастакі Рабер і Соня Дэланэ

Нарадзіўся 12 красавіка 1885 годзе ў Парыжы. Cын Джорджа Дэланэ і графіні Берт Фелісі дэ Роўз.

Калі ён быў дзіцем, бацькі развяліся, і выхаваннем займалася сястра яго маці Мары і яе муж Чарлз Дамур. У 1904 годзе даў шэсць работ Салону Незалежных. Ён адправіўся ў Брэтань, дзе знаходзіўся пад уплывам Школы Понт-Авена. Пасля службы ў войску пазнаёміўся ў 1908 годзе з Соняй Тэрк, якая прыехала з Адэсы, у 1910 годзе яны пажаніліся. У 1908 годзе Дэланэ становіцца членам групы «Залатое сячэнне». У 1911 годзе ён удзельнічае ў выставе групы «Сіні вершнік» у Мюнхене. Гады Першай сусветнай вайны Дэланэ правялі ў Іспаніі і Партугаліі, у 1921 годзе вярнуліся ў Парыж. У 1937 годзе Рабер і Соня Дэланэ разам удзельнічалі ў афармленні Парыжскай Сусветнай выстаўкі 1937 года.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ён схаваўся ў Аверні, але быў ужо цяжка хворы і неўзабаве памёр ад раку.

Сын Рабера і Соні — Шарль Дэланэ (1911—1988) быў прапагандыстам і гісторыкам джаза.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • У Парыжы на доме № 16 на вуліцы Святога Сымона, дзе жылі мастакі Рабер і Соня Дэланэ, усталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]