Раска

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Раска
Eendekroos dicht bijeen.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Аднадольныя

Парадак:

Шальнікакветныя

Сямейства:

Araceae

Падсямейства:

Раскавыя

Род:

Раска

Навуковая назва

Lemna L., 1753

ITIS   42588
NCBI   4469
GRIN   6629
IPNI   23865

Ра́ска (Lemna), жабіна дзяружка — род кветкавых раслін падсямейства раскавых.

Каля 10 відаў. Пашыраны амаль усюды. На Беларусі распаўсюджаны 3 віды.

Трапляюцца ў азёрах, старыцах, канавах, часам утвараюць суцэльнае покрыва на паверхні стаячага вадаёма.

Шматгадовыя водныя травы ў выглядзе авальнай або падоўжанай лістападобнай зялёнай пласцінкі (называецца лісцец, або фронд) даўжынёю да 1 см, з карэньчыкам або без яго і з бакавой кішэнькай. Свабодна плаваюць на паверхні вады ці ў яе тоўшчы адзіночна або ў групах па 2-10. Размнажаюцца пераважна вегетатыўна — пупышкамі, якія закладваюцца ў кішэньцы, часам развіваецца суквецце з 2 тычынкавых і 1 песцікавай моцна рэдукаваных кветак. Плод (калі ён угвараецца) — мяшочкападобны, 1-7-насенны. Зімуе раска на дне вадаёма. Увесну з вегетатыўных пупышак утвараюцца новыя расліны і ўсплываюць на паверхню вады.

Кармавыя расліны для рыб і вадаплаўных птушак.