Расмус Барталін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расмус Барталін
Дата нараджэння 13 жніўня 1625(1625-08-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1698(1698-11-04)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Caspar Bartholin the Elder[d]
Дзеці Anne Marie Bartholin[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, суддзя, урач, хімік, фізік, анатам, астраном
Навуковая сфера фізіка[4], астраномія[4], медыцына[4] і матэматыка[4]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расмус Барталін (дацк.: Rasmus Bartholin, лац.: Erasmus Bartholinus; 13 жніўня 1625, Роскіле — 4 лістапада 1698) — дацкі навуковец: медык, анатам, фізік, матэматык і педагог XVII стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і навукоўцаў, дванаццаць яго сваякоў былі прафесарамі Універсітэта Капенгагена. Тры пакаленні сям’і Барталін ўнеслі значны ўклад у анатомію і медыцыну ў XVII і XVIII стагоддзях: бацька Расмуса, Каспар Барталін (старэйшы) (1585—1629), яго старэйшы брат Томас Барталін (1616—1680), і яго пляменнік Каспар Барталін (малодшы) (1655—1738).

На працягу 10 гадоў навучаўся ў розных універсітэтах Еўропы. Прафесар геаметрыі, а пазней і медыцыны Універсітэта ў Капенгагене.

Вядомасць да яго прыйшла пасля адкрыцця эфекту расшчаплення ў анізатропных асяроддзях прамяня святла на два складнікі, вядомага цяпер як падвойнае праменепраламленне. Упершыню выяўлены ім на крышталі ісландскага шпата (кальцыту). Расмус Барталін апублікаваў апісанне гэтай з’явы, але па прычыне, што фізічная прырода святла была на той час не да канца зразуметай, навуковец не змог яе растлумачыць. Гэта стала магчымым толькі пасля прапанаванай у пачатку XIX стагоддзя Томасам Юнгам хвалевай тэорыі святла.

Ён першым апісаў у навуковай медыцыне сіндром Патаў — храмасомнае захворванне чалавека, якое характарызуецца наяўнасцю ў клетках дадатковай храмасомы.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Erasmus Bartholin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.