Роберт Смёрк
| Роберт Смёрк | |
| Robert Smirke | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
18 красавіка 1867 (86 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Працы і дасягненні | |
| Працаваў у гарадах: | |
| Архітэктурны стыль: | |
| Найважнейшыя пабудовы: | |
| Узнагароды: |
Каралеўскі залаты медаль (1853) |
Роберт Смёрк (англ. Robert Smirke, нар. 1 кастрычніка 1781 г. — пам. 18 красавіка 1867 г. Чэлтнем, Англія) — англійскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Роберт Смёрк нарадзіўся ў сям'і мастака-партрэтыста Роберта Смёрка. Вывучаў з 1796 года архітэктуру пад кіраўніцтвам класіцыста Джона Соўна, некалькі гадоў наведваў Каралеўскую Акадэмію мастацтваў.
Р. Смёрк будаваў грамадскія будынкі і цэрквы ў стылі позняга класіцызму, пераважна ў Лондане. Яго працамі з'яўляюцца, сярод іншага, будынак і фасад Брытанскага музея (1823-31), Каралеўскі фізічны каледж (цяпер Дом Канады) на Трафальгарскай плошчы (1824-27), будынкі Оксфардскага і Кембрыджскага клубаў на Пэл-Мэл. Р. Смёрк спраектаваў таксама будынкі Каралеўскай Оперы ў Лондане (1808-09, знішчана пажарам у 1867), будынак Каралеўскай пошты (1825-29).
Будынкі, спраектаваныя Смёркам, за межамі брытанскай сталіцы можна бачыць у Глостэры, Херэфордзе, Брысталі і інш. У 1832 годзе архітэктар быў пасвечаны ў рыцары. У 1853 узнагароджаны Залатым медалем Каралеўскага таварыства архітэктараў.
Літаратура [правіць]
- Colvin, H.M. (1997). A Biographical Dictionary of British Architects, 1600-1840. New Haven: Yale University Press. p. not cited. ISBN 0-300-07207-4.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пабудовы Р. Смёрка