Руф Фест Авіен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пастумій Руф Фест Авіен (лац.: Postumius Festus Avienus) — старажытнарымскі паэт, пісьменнік і перакладчык[1] другой паловы IV стагоддзя, родам з Вальсіній (Этрурыя). Прадстаўнік патомнай сенацкай арыстакратыі, праконсул Ахаі і Афрыкі (гады невядомыя).

Заваяваў вядомасць сваім асцярожным стаўленнем да язычніцкай культурнай спадчыны[1].

Мяркуючы па захаваных працах, да гучна дэбатаваных яго сучаснікамі рэлігійных пытанняў Авіен быў зусім абыякавы, хоць сам прытрымліваўся язычніцтва. Акрамя цяпер страчаных твораў, яму належаў перыфраз «Φαινόμενα» Арата, і два вершаваныя перыплы, з якіх «Descriptio orbis terrae» змешчаны ў перыфразе геаграфічнага верша Дзіянісія Перыэгета лацінскімі гекзаметрамі, a «Ora maritima», якая напісана ямбамі і дайшла да нас толькі ва ўрыўках, утрымлівае каштоўны матэрыял, запазычаны са старажытных крыніц, хоць і скажоны пазнейшымі даданнямі.

Вядомыя яго працы «Пра нябесныя з'явы» і «Апісанне марскога ўзбярэжжа» (ад Брэтані (Альбіёна) да Понта Эўксінскага), таксама захавалася 700 радкоў пра атлантычнае ўзбярэжжа Галіі і Іспаніі[2].

Жонку Феста клікалі Плацыдзія, яны мелі некалькі дзяцей, у тым ліку сына па імі Плацыдзій. Сярод продкаў Феста быў Гай Музоній Руф — стоік эпохі Нерона і Веспасіяна.

У яго гонар названы астэроід.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Античный мир. Сост. М. И. Умнов. М.: Олимп, АСТ, 2000
  2. И. А. Лисовый, К. А. Ревяко. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн: Беларусь, 2001

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Тэксты і пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Лацінскія тэксты
  • Сведения о Скифии и Кавказе. // ВДИ. 1949. № 4. С. 237—243.
  • Авиен. / Пер. С. П. Кондратьева. // Античная география. М.: 1953. С. 324—337.
  • В серии «Collection Budé»: Aviénus. Les Phénomènes d’Aratos. Texte établi et traduit par J. Soubiran. 2e tirage 2003. 400 p.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]