Веспасіян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
бюст Веспасіяна

Ціт Флавій Веспасіян (979), рымскі імператар (69—79), заснавальнік дынастыі Флавіяў.

Першы імператар, што паходзіў з нязнатнай сям'і. У часы імператарства Калігулы быў ваенным трыбунам у Фракіі, потым квестарам, а пасля прадстаўніком вышэйшай судовай улады. У 51 быў прызначаны консулам, пазней намеснікам у Афрыцы. Пры імперагарах Клаўдзіі і Нероне займаў вышэйшыя пасады ў магістратуры і камандаванні. У 66 Нерон прызначыў яго галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне. Пасля звяржэння Нерона прысягнуў на вернасць са сваім войскам спачатку Гальбе, а пасля яго забойства — Атону. Аднак пасля смерці апошняга (69) егіпецкія войскі абвясцілі Веспасіяна імператарам. Будучы імператарам, ён уключыў многіх прадстаўнікоў правінцыяльнай знаці ў сенат і распаўсюдзіў на іх шэраг правоў рымскага і лацінскага грамадзянства, умацоўваў сацыяльную базу рабаўладальніцкай імперыі, траціў вялікія сродкі на ўзвядзенне манументальных грамадскіх будынкаў. Пасля смерці ў 79 пакінуў двух сыноў, Ціта і Даміцыяна, якія таксама былі імператарамі.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы... С. 173.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.173. ISBN 5-343-00151-3.