Рыбцы
Вёска
Рыбцы
|
Рыбцы́[1] (трансліт.: Rybcy, руск.: Рыбцы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва ўтворана ад угодзевага ўрочышча Рыбцы, каля якога ўзнікла пасяленне.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, чыгуначны прыпыначны пункт Рыбцы на лініі Мінск—Ачіповічы, каля шашы Рудзенск-Шацк.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У 19 – пачатку 20 стст. – вёска ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уластнасть Ваньковічаў.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1933 годзе быў створаны калгас "Трактарыст".
З канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У студзені 1943 г. вёска была спалена, забіта 108 жыхароў.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
- Школа. Была адкрыта у 1919 г. як працоўная школа 1-ай ступені, у якой працаваў 1 настаўнік, займалася 65 вучняў (1922).
- Чыгуначны. Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Рыбцы.
- Крама
- Аддзяленне сувязі
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- Пачатак ХХ ст. — 45 двароў, 387 жыхароў. Побыч з вёскай 2 урочышчы з аднайменнай назвай, у 2 урочышчах 2 гаспадаркі, 44 жыхары.
- 1917 год — 56 двароў, 362 жыхары, у 2 урочышчах 2 гаспадаркі, 12 жыхароў.
- 1940 год — 80 двароў, 375 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 года — 58 двароў, 145 жыхароў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік загінулым жыхарам вёскі.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Васілевіч Касцючык (1923—1945) — Герой Савецкага Саюза [2].
- Аляксандр Аляксандравіч Чахоўскі — кандыдат біялагічных навук.
- Іван Аляксандравіч Чахоўскі — вучоны-медык, доктар медыцынскіх навук, прафесар[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Дорогами войны: Пуховичский район (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 262.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх