Рэзідэнцыя мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэзідэнцыя мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі
Residence of Bukovinian and Dalmatian Metropolitans
*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Рэзідэнцыя мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Тып культурны
Крытэрыі ii, iii, iv
Спасылка 1330
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2011  (35 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Рэзідэнцыя праваслаўных мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі — архітэктурная славутасць горада Чарнаўцы, Украіна.

28 чэрвеня 2011 года на 35-й сесіі камітэту Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваная на месцы старога епіскапскага палаца ў 18641882 гг. дзякуючы высілкам епіскапа Яўгена Гакмана. У 1863 г. ён дамогся ад аўстрыйскага імператара дазволу на ўзвядзенне новай прасторнай рэзідэнцыі, годнай для сталіцы Букавіны.

У цяперашні час тут размяшчаюцца цэнтральныя карпусы Чарнавецкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Фядзьковіча.

У 1993 было адноўлена тэалагічнае аддзяленне ў складзе філасофска-тэалагічнага факультэта Чарнавецкага ўніверсітэта, а ў семінарскай царкве аднавіліся набажэнствы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Праект архітэктурнага ансамбля выканаў вядомы чэшскі архітэктар, акадэмік Іозеф Глаўка. Ён спраектаваў нетрадыцыйны комплекс пабудоў у духу эклектыкі з пераважаннем элементаў візантыйскага і раманскага стыляў. Яго праект неаднаразова займаў прызавыя месцы на вядомых конкурсах архітэктараў, быў адзначаны на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы.

Кампазіцыя ансамбля досыць складаная, але адзначаецца дакладнасцю планіроўкі. Яна складаецца з трох манументальных будынкаў-карпусоў: галоўнага, духоўнай семінарыі разам з царквой Трох Свяціцеляў, прэзбітэрыі.

У корпусе, дзе цяпер знаходзіцца IV корпус універсітэта, размяшчаліся дзяканская школа, архідыяцэзальны музей і фабрыка знічак. Пасярэдзіне будынка над галоўным уваходам узвышаецца вежа з гадзіннікам і купалам, аздобленым па коле зоркамі Давіда. Такім чынам увекавечаная памяць пра фінансавую дапамогу, якую надала букавінскай праваслаўнай мітраполіі яўрэйская абшчына горада.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1330
рус.англ.фр.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.