Сандра Бацічэлі
| Сандра Бацічэлі | |
| Імя пры нараджэнні: |
Алесандра дзі Марыяна дзі Вані Філіпепі |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Стыль: | |
| Вядомыя працы: | |
| Уплыў на: | |
Сандра БАЦІЧЭЛІ (іт. Sandro Botticelli, сапраўднае імя Алесандра ды Марыяна ды Вані Філіпепі іт. Alessandro di Mariano di Vanni Filipepi); 1 сакавіка 1445 — 17 мая 1510) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік тасканскай школы жывапісу ранняга Адраджэння.
Вучыўся ў Філіпа Ліпі. Раннія работы вызначаліся яснай прасторавай пабудовай, дакладным малюнкам, увагай да бытавых дэталяў. 3 канца 1470-х г. быў набліжаны да двара Медычы і гуманістычных колаў Фларэнцыі. Творчасць Сандра Батычэлі мае рысы адухоўленасці, арыстакратычнай вытанчанасці. У карцінах «Вясна» (каля 1477-78), «Нараджэнне Венеры» (каля 1483-84) і інш. стварыў паэтычна абагульненыя, гарманічныя вобразы, поўныя светлага летуцення. Далікатнасць фігур, лёгкія трапяткія лінейныя рытмы, празрыстасць фарбаў ствараюць атмасферу элегічнага смутку. У партрэтах з выключнай тонкасцю і вастрынёй раскрыў складаныя нюансы ўнутранага стану чалавека. На яго творчасць значна паўплывалі сацыяльныя перамены ў Фларэнцыі ў 1490-я г., што выявілася ў павышаным драматызме і экспрэсіі вобразаў, маралізатарстве і рэлігійнай экзальтацыі («Святы Себасцьян», 1474; «Пакланенне вешчуноў», 1477; «Паклёп», пасля 1495; «Сцэны з жыцця св. Зіновія», каля 1505; фрэскі «Святы Аўгусцін», 1480; серыя фрэсак з жыцця Майсея і Хрыста ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481-82; малюнкі да «Боскай камедыі» Дантэ, 1492-97).
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Сандра Бацічэлі | ||
|---|---|---|
| Міфалагічныя |
|
|
| Рэлігійныя |
Сцэны з жыцця святога Зіновія · Містычнае Ражство |
|
| Партрэты |
|
|
| Іншае |
|
|
| Звязаныя асобы |
|
|