Свята-Духаўская царква (Рэчкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святога Духа
54°34′59″ пн. ш. 27°05′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Рэчкі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Стан разабраная пасля пажару
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Духаўская царква — праваслаўны храм у в. Рэчкі Вілейскага раёна. Месціцца ў цэнтры вёскі.

Афіцыйны адрас: вул. Піянерская, 8, в. Рэчкі, Вілейскі раён, Мінская вобласць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў Рэчках існавала ўжо ў 1520 годзе, бо ў тым годзе «Нарушэвіч падарыў царкве надзел каля 50 дзесяцін ворнай і 15,5 дзесяцін сенакоснай зямлі для карыстання службоўцу пры ёй почату, пры былым у той час святару Фёдару Ваневічу». У студзені 1682 года, падчас візітацыі уніяцкіх цэркваў Даўгінаўскай пратапопіі: «W Rzeczkach, maiętnosci jego miłosci pana Sokolinskiego, pisarza Wielkiego Xięstwa Litewskiego. Cerkiew załozenia Swiętey Troycy, przy kturey wielebny ociec Hryhorey Zyznewski.» «Parafia: miasteczko Reczki, wies Woronicze, Strzeże, Lipnowicze, Michnicze, Leonowicze, Putrycze, Zukowicze, Osowiec, Uscinowicze, Buda, słoboda Kotłowca, Nowiki. Dusz 400.»

Царква ў пачатку XX ст.
Царква ў 2013 г.
Царква ў 2016 г.
Свята-Духаўская царква пасля пажару

Па адной з версій апошні будынак з’явіўся «каля 1700 г., што можна скласці з надпісаў на абразах спасланні Святога Духу пра тое, што абраз пісаны ў 1700 г., і Боскай Маткі — што пісана ў 1701 г.». Згодна з Сапуновым таксама «ныняшняя церковь в честь Сошествия св. Духа построена около 1700 г.». У 1852 годзе царква адноўлена з казны (верагодна пасля пераасвячэння з уніяцтва ў праваслаўе). Выгляд царквы ў пачатку XX стагоддзя вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча.

Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, царкву закрылі і зрабілі там клуб[1]. З 1992 года, як распаўся СССР, пачалося адраджэнне храма ў вёсцы Рэчкі. Узначаліў рэканструкцыю старога будынка царквы стараста вёскі Леанід Бычкоў. Талакой і з дапамогай мясцовага калгаса спарахнелы драўляны будынак быў адноўлены, абкладзены цэглай. Адначасова распачаліся службы, першапачаткова іх вёў айцец Пётр з суседняй Касуты, а з 1995 года настаяцелем храма служыць іерэй Валянцін Пяшко. Асвячона наноў 3 жніўня 1997 года мітрапалітам Філарэтам у гонар Святога Духа[2]. З 2014 года ў храме праводзіўся капітальны рамонт. У 2016—2017 гг. на бабінцы прыбудавана вежа-званіца, жасцяныя цыбулепадобныя купалы зменены на тытанавыя.

9 снежня 2017 года ў царкве адбыўся пажар, які знішчыў дах і ўсе драўляныя сцены храма[3]. На 1 студзеня 2018 года разабрана да падмурка, распачаўся збор сродкаў на аднаўленне храма[4].

Свята-Духаўская царква пасля пажару

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Апошні будынак царквы ўяўляў сабой помнік народнага дойлідства. Быў вырашаны прамавугольным зрубам з гранёнай апсідай і бакавымі прытворамі, завершанымі па тарцах трохвугольнымі франтонамі. Плоскасны галоўны фасад завяршаўся трохвугольным франтонам, вуглы якога адзначаліся цыбулепадобнымі купалкамі на гранёных барабанах. Фасады з прарэзанымі адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.: Зб. дак-таў / Склад. Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск.: І. П. Логвінаў, 2009. — с., 270 c.: іл. ISBN 978-985-6901-23-5
  • Сапунов А. П. Материалы по истории и географии Дисненскаго и Вилейскаго уездов Виленской губернии. — Витебск: Губернская Типо-Литография, 1896. — 142 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]