Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута)
Праваслаўны храм | |
Свята-Петрапаўлаўская царква | |
---|---|
Царква Святых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла | |
54°30′39,40″ пн. ш. 27°04′01,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Касута |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Стан | дзейная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Петрапаўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Касута Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1868 г. з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя чатырохчасткавая: трох'ярусная (васьмярык на 2 чацвярыках) званіца, прамавугольная трапезная, кубападобная малітоўная зала, нізкая паўкруглая апсіда. Шатровае пакрыццё званіцы і чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі, якія аформлены парталамі, галоўны вылучаны трохвугольным франтонам. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі архівольтамі. У аздабленні будынка выкарыстаны формы старажытнарускай архітэктуры: кілепадобныя аркі, аркатурныя фрызы, філёнгі, лапаткі, прафіляваныя карнізы. Атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору кантрастна вылучаюцца на фоне паліхромнай бутавай муроўкі.
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
У інтэр'еры аб'ёмы звязана паміж сабой шырокімі арачнымі праёмамі. Трапезная і малітоўная зала перакрыты люстранымі скляпеннямі драўлянай канструкцыі, апсіда — конхай.
Капліца[правіць | правіць зыходнік]
Побач з царквой. Пабудавана ў 19 ст. з бутавага каменю і дрэва.
Твор народнага дойлідства. Да прамавугольнай у плане пад двухсхільным дахам малітоўнай залы далучаны квадратны прытвор, над якім узведзена драўляная чацвярыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута)
- Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута) на сайце Radzima.org
- Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута)(недаступная спасылка) на сайце Маладзечанскай епархіі