Свята-Мікалаеўская царква (Белавежа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
52°42′11″ пн. ш. 23°51′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Вёска Белавежа
Канфесія Праваслаўе
Епархія Варшаўска-Бельская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Архітэктар Мікалай Венядзіктавіч Раманаў
Будаўніцтва 18941897 гады
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Сайт bialowieza.cerkiew.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Белавежа Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства (Польшча).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Была ўзведзена паводле загаду імператара Аляксандра III. Узводзілася па праекце гродзенскага губернскага архітэктара Мікалая Раманава за кошт прадстаўнікоў царскага роду Раманавых[1], каштарыс складаў 54 тысячы рублёў. Пабудавана ў 18941897 гадах з чырвонай цэглы, а іканастас упрыгожыў кітайскі фарфор, прывезены з Санкт-Пецярбурга.

Пры асвячэнні Белавежскі храм названы ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворцы, епіскапа Мір Лікійскага.

1 верасня 1939 года нямецкія самалёты скідвалі бомбы на Белавежу і адна трапіла непасрэдна ў царкву, другая лягла каля яе паўночнай сцяны, ад выбухаў пабудова была моцна пашкоджана. Выбуховая хваля выбіла вокны і дзверы, асколкамі пашкодзіла іканастас. З купала і прытвора ўпалі крыжы. Святар Свята-Мікалаеўскай царквы Клаўдзій Пушкарскі, які пачаў служыць у гэтым храме з 1 мая 1939 года, паклапаціўся пра аднаўленне парушанага. Дэлегаты, апранутыя ў народныя даматканыя строі, па ягонай просьбе скіраваліся ў Берлін, і германскія ўлады аказалі дапамогу ў адраджэнні царквы. Быў складзены каштарыс на суму ў 33 300 нямецкіх марак. Аднаўленне пачалося 1 чэрвеня 1943 года. Апроч грошай, выдзеленых нямецкай уладай, збіраліся ахвяраванні з Белавежскага і іншых прыходаў. Пералічваліся грошы з усёй Гродзенскай епархіі. Рамонтныя работы доўжыліся чатыры з паловай месяцы. 17 кастрычніка 1943 года адбылося ўрачыстае асвячэнне адноўленага храма. У першыя пасляваенныя гады пачалі ўпрыгожваць роспісам сцены і скляпенні.

Царква ніколі не зачынялася[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]