Селестын IV, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Селестын IV | ||
|
||
|---|---|---|
| 25 кастрычніка 1241 — 10 лістапада 1241 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Рыгор IX | |
| Пераемнік: | Інакенцій IV | |
| Імя пры нараджэнні: | П'етра Джафрэда Кастыльёні | |
| Нараджэнне: | каля 1187 Мілан, Італія |
|
| Смерць: | 10 лістапада 1241 Рым, Італія |
|
Селестын IV (лац.: Celestinus PP. IV) (1187, Мілан — 10 лістапада 1241, Рым) — папа рымскі з 25 кастрычніка па 10 лістапада 1241.
Біяграфія [правіць]
Будучы пераемнікам Ганорыя III (1216-1227), працягваў традыцыі Рыгора VII (1073-1085) і Інакенція III, працягваючы ўмацаванне рымскага пасаду.
18 ліпеня 1219 быў прызначаны канцлерам міланскай царквы. 18 верасня 1227 Рыгор IX зрабіў яго кардыналам і накіраваў легатам у Ламбардыю і Таскану, каб схіліць гарады верныя імператару Фрыдрыху II на бок папы, аднак місія не атрымалася. Праявіў сябе ў барацьбе з ерэтыкамі, за што ў 1228 быў прызначаны інквізітарам ў Мілане.
Памёр праз сямнаццаць дзён пасля абрання яго папам.
Крыніца [правіць]
- Селестын IV. Catholic Encyclopedia
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Селестын IV, Папа Рымскі