Сергій III, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сергій III
лац.: Sergius PP. III
Сергій III
Папа Сергій III на гравюры Новага часу.
119-ы Папа Рымскі
29 студзеня 904 — 14 красавіка 911
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Леў V
Пераемнік: Анастасій III
 
Нараджэнне: невядома
Рым, Італія
Смерць: 14 красавіка 911({{padleft:911|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:14|2|0}})
Рым, Італія
Дзеці: Папа Ян XI

Сергій III (лац. Sergius PP. III) (? - 14 красавіка 911, Рым) — папа рымскі з 29 студзеня 904 да 14 красавіка 911. Памёр сваёй смерцю.

Сцвярджаецца, што Сергій напоўніў папскі двор палюбоўніцамі і байструкамі і ператварыў папскі палац у прытон злодзеяў. Ён адзіны Папа, аб якім вядома, што ён загадаў забіць іншага Папу, Хрыстафора ў пачатку 904 года. Адзіны рымскі біскуп, чый незаконнанароджаны сын пасля сам заняў яго месца. З Сергія і яго ўсёмагутнай палюбоўніцы Марозіі ў гісторыі папства пачынаецца перыяд парнакратыі.

Марозія была палюбоўніцай Сергія і нарадзіла ад яго сына, гэта значыць Папу Яна XI. Яна прыходзілася таксама бабкай Папе Яну XII. Нягледзячы на блудлівы лад жыцця, Сергій меў народную любоў за шчодрасць і клопат аб аднаўленні палацаў і храмаў Рыму, якія прыходзілі ў заняпад.