Славонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славонія на карце Харватыі
Славонія

Славо́нія (харв.: Slavonija) — гістарычная вобласць на ўсходзе Харватыі. Размешчана паміж рэкамі Савай, Дравай і Дунаем і лічыцца жытніцай Харватыі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Поўнач, поўдзень і ўсход Славоніі з'яўляюцца пераважна раўнінай Сярэднедунайскай нізіны. На захадзе і ў цэнтральнай частцы размешчаны невялікі горны масіў з вяршынямі Папук (953 м), Дзіль (461 м) і Псунь (984 м). Яна распасціраецца з захаду на ўсход паміж Дравай, якая ўтварае мяжу з Венгрыяй на поўначы, Савай, якая ўтварае мяжу з Босніяй і Герцагавінай на поўдні, і Дунаем, які ўтварае мяжу з Сербіяй на ўсходзе. Заходняя мяжа Славоніі чыста геаграфічна неазначальная.

Этнічны склад насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва складаюць харватаў, самай буйной нацыянальнай меншасцю з'яўляюцца сербы. Апроч іх у Славоніі пражывае мноства нешматлікіх этнічных груп.

Паводле перапісу насельніцтва 2001 года, насельніцтва Славоніі па асобных жупаніях падзяляецца на наступныя прапорцыі:

Найбуйнейшыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу насельніцтва 2001 года, найбуйнейшымі гарадамі Славоніі з'яўляюцца:

  1. Осіек — 114 616
  2. Славанскі-Брод — 64 612
  3. Вінкаўцы — 35 912
  4. Вукавар — 31670
  5. Джакава — 30 092
  6. Пожага — 28 201
  7. Віравіціца — 22 618
  8. Нашыцы — 17 320
  9. Жупанья — 16 383
  10. Нова-Градзішка — 15 833

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Славоніі адміністрацыйна падзелена на пяць жупаній:

Назва Плошча (км²) Насельніцтва (2001) Адміністрацыйны цэнтр Геаграфічнае размяшчэнне
Віравіціцка-Падраўская жупанія (Virovitičko-podravska županija) 2021 93 389 Віравіціца уздоўж Дравы на мяжы з Венгрыяй
Осіецка-Бараньская жупанія
(Osječko-baranjska županija)
4149 330 506 Осіек ахоплівае паўночна-ўсходнюю Славонію вакол горада Осіек і харвацкую частку Бараньі (на поўнач ад Дравы)
Пожажска-Славанская жупанія (Požeško-slavonska županija) 1821 85 831 Пожага у цэнтральнай Славоніі паміж жупаніяй Віравіціца-Падравіна і жупаніяй Брод-Пасавіна
Бродска-Пасаўская жупанія (Brodsko-posavska županija) 2027 176 765 Славанскі-Брод уздоўж Савы на мяжы з Босніяй-Герцагавінай
Вукаварска-Срэмская жупанія (Vukovarsko-srijemska županija) 2448 204 768 Вукавар ахоплівае ўсходнюю частку Славоніі вакол горада Вукавар у мяжы з Сербіяй

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны герб Славоніі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]