Італьянцы
| Італьянцы | |
|---|---|
|
Знакамітыя італьянцы |
|
| Агульная колькасць | больш 60 мільёнаў |
| Рэгіёны пражывання | Італія |
| Мова | італьянская, дыялекты |
| Рэлігія | пераважна каталіцтва, ёсць пратэстанты |
| Блізкія этнічныя групы | французы, іспанцы і інш. |
Італьянцы (італ. – itagliani), жыхары Італіі, а таксама іншых краін - Швейцарыі, ЗША, Бразіліі, Аргенціны і інш.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Паводле дадзеных археалогіі, першыя людзі на тэрыторыі Італіі з’явіліся ў глыбокай старажынасці – 50.000 – 100.000 гг. таму, і яны пакінулі рэшткі всаёй працы, мастацтва, узоры і інш.
Праз тысячагоддзі, пачалася міграцыя індаеўрапейскіх групаў, якія далі такія вядомыя культуры як Этрускі, Лаціны і іншыя італійскія плямёны.
Вялікі ўплыў на фармаванне італьянскай народнасці мела Антычнасць і звязаная з ёй Рымская імперыя: пры цэзары Аўгусце быў праведзны перапіс насельніцтва і колькасць папуляцыі склала прыблізна 7 мільёнаў. У Рыме, сталечным месты імперыі жыло каля 1 мільёна асоб.
Барбарскія нашэсці і крызіс Рымскай імперыі прывеў да дэўрбанізацыі, заняпаду местаў і скрачэнню папуляцыі. Войны, якія вялі іншаземныя дзяржавы па тэрыторыі краіны, эпідэміі чорнай смерці (чумы) і халеры не спрыялі ўзросту папуляцыі. Калі на пачатку тысячагоддзя, у Італіі жыло прыблізна 17 мілёнаў асоб, то ў 1850, іх было толькі каля 25 мільёнаў.
[правіць] Ва ўласнай дзяржаве
[правіць] Узрастанне колькасці жыхароў
У 1861 г. утварылася адзіная Італія. Тады ж быў праведзены першы перапіс насельніцтва. Паколькі перапіс вельмі дарагі і складаны працэс, таму ён праводзіўся толькі адзіны раз у дзесяць год. Прыкладна кожнае дзесяцігоддзе, колькасць жыхароў павялічвалася на 2-4 мільёны. Графік перапісаў паказаў, што колькасць папуляцыі павялічылася на 100% толькі праз 100 год пасля набыцця Незалежнасці, у 1961 г. Тады той паказчык склаў 97,65%. Адмоўным бокам ува ўзросце стала іміграцыя, у выніку якой узніклі шматлікія дыяспары італьянцаў у Злучаных Штатах, Бразыліі, Аргенціне і іншых краінах Еўропы і свету. Вельмі важным у перапісах стаў 1988 год, паводле якога, у Італіі жыло 57.399.000 чалавекаў, што склала ў параўнанні з 1861 г. - рост на 124%. На кожнага, хто нарадзіўся тады, прыходзілася 2,25 чалавекаў, на кожных 4 прыходзілася 9.
Узрастанне папуляцыі італьянцаў была вельмі значнай для ейнай тэрыторыі. Павялічылася шчыльнасць насельніцтва, павялічылася колькасць новых дамоў, школаў, фабрык і працоўных месцаў.
Для прыкладу, павелічэнні насельнітва за мінулыя такія ж перыяды не былі такімі значнымі і буйнымі. Так, у перыяд з 1700 па 1850 колькасць насельніцтва павялічылася толькі прыкладна на 47%.
[правіць] Культура італьянцаў
[правіць] Мова
Італьянская мова з’яўляецца пераважнаю і дзяржаўнаю моваю ў Італіі; яна вядома як літаратурная з ХІІІ стагоддзя. У аснову сучаснай італьянскй мовы леглі дыялекты Тасканіі і Фларэнцыі. Падчас аб’яння краіны ў 1861 г., толькі 2,5% насельніцтва маглі размаўляць на нацыянальнай італьянскай мове. Астатнія дыялекты страчваюць сваю значнасць і паступова зыходзяць з практыкі, таму што сярэдняя школа, міграцыі прымушаюць выкарыстоўваць толькі італьянскую мову. Большасць дыялектаў набыла сваю граматыку і правапіс і могуць звацца як асобныя мовы.
[правіць] Рэлігія
Каталіцызм з'яўляецца дамінуючай рэлігіяй сярод італьянцаў.
