Снежнаягаднік белы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Снежнаягаднік белы
Снежнаягаднік белы
Выгляд плоду і лісця
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Symphoricarpos albus

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   35332
NCBI   13702
IPNI   149485-1
TPL   kew-2486129

Снежнаягаднік белы (лац.: Symphoricarpos albus) — хмызняк, дэкаратыўная расліна роду Снежнаягаднік сямейства Бружмелевыя. Радзіма — Паўночная Амерыка, дзе ён расце ў Канадзе і на поўначы ЗША.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульны від расліны

Лістападны хмызняк вышынёй да 1,5 метра з тонкімі пабегамі. Лісце супратыўнае, яйкападобнае або авальнае, цэльнакрайняе, даўжынёй да 2-5 см. З верхняга боку зялёнае, голае, з ніжняга — шызае і злёгку апушчанае.

Кветкі дробныя (0,6 см дыяметрам), са званочкавым 4-5-лопасцевым ружовым венчыкам, сабраным у густыя кісцепадобныя суквецці ў пазухах лісця. Цвіце з мая па верасень. Плод шарападобны, дыяметрам да 1 см, белага колеру, з двума костачкамі ўнутры, неядомы. Спее у верасні, доўга не ападае.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Ужываецца ў якасці дэкаратыўнай расліны, у асноўным у жывых загарадзях, але добра глядзіцца і ў адзіночных пасадках. Квітнее доўга і багата, на расліне можна ўбачыць і кветкі і плады адначасова. Зімаўстойлівасць расліны высокая, непатрабавальная, добра пераносіць стрыжку. Размножваюць снежнаягаднік атводкамі, тронкамі, дзяленнем куста і насеннем.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».