Спрынгс
| ||||||||||||||
Спрынгс[3] (англ.: Springs) — горад у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, у правінцыі Гаўтэнг, на ўсход ад Яганэсбурга.
Гістрыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад заснаваны ў 1904 годзе работнікамі бліжэйшых вугальных шахт і золатаздабываючых руднікоў, але яго гісторыю магчыма адлічваць прыкладна з 1840 года, калі ў гэты раён пераехалі фермеры і абвясцілі свае фермы самастойным[4]. У 1902 годзе ў паселішчы быў прызначаны камітэт аховы здароўя, які сачыў за будаўніцтвам і размяшчэннем збудаванняў, а таксама за гігіенай[4]. У красавіку 1904 года паселішча атрымала статус горада пад сучаснай назвай, камітэт аховы здароўя быў заменены гарадскім саветам[4].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
У 2001 годзе насельніцтва Спрынгса разам з прыгарадамі складала больш за 100 тыс. чалавек[3].
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Спрынгс з’яўляецца горадам-спадарожнікам Яганэсбурга[3]. Транспартны вузел. Дзейнічае прамысловасць па вытворчасці горна-шахтнага і электрычнага абсталявання, металаапрацоўчая і шкляная прамысловасць. Цэнтр золатапрамысловага і ўраназдабываючага раёна (у 1962 годзе тут выраблялася 10 % золата краіны і 9 % урану[4]). у наваколлі горада вядзецца здабыча каменнага вугалю.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Надзін Гордымер (1923—2014) — англамоўная пісьменніца, паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1991).
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б South African Post Office
- ↑ а б http://www.postoffice.co.za/tools/pcodes.xls
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Springs // South African History Online (SAHO) (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Спрынгс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 121. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).