Спіс герцагаў Бургундыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бургундскія герцагі з дому Валуа

Спіс кіраўнікоў герцагства Бургундыя, што ўзнікла на тэрыторыях, якія раней часткова займала каралеўства Бургундыя.

Палац герцагаў Бургундскіх у Дыжоне

Герцагі[правіць | правіць зыходнік]

Базаніды/Бівініды[правіць | правіць зыходнік]

Першым маркграфам (marchio), пазней герцагам (dux) Бургундыі быў Рычард, герцагства якога ўтварылася зліццём некалькіх акруг каралеўства Праванс, якое належала яго брату Базону В'енскаму. Яго нашчадкі кіравалі герцагствам, пакуль яно не было анексавана французскай каронай, сюзерэнам Бургундыі, прыкладна стагоддзе праз.

1-ы дом Вержы[правіць | правіць зыходнік]

Раберціны[правіць | правіць зыходнік]

Іўрэйская дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Капетынгі[правіць | правіць зыходнік]

У 1004 г. герцагства Бургундыя было анексавана каралём Францыі. Атон-Гільём працягваў кіраваць тым, што назвалі Свабоднае Графства Бургундыі: яго нашчадкі паклалі пачатак іншай бургундскай дынастыі (Іўрэйскі дом, Maison d’Ivree, Anscarids).

Тытул «Герцаг Бургундскі» ўваходзіў у склад тытула каралёў Францыі:

Бургундская дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб герцагаў Бургундыі з дынастыі Капетынгаў

Гэтая Бургундская дынастыя была малодшай галіной дынастыі Капетынгаў. Яна вядзе свой пачатак ад малодшага брата Генрыха I Французскага, па імі Роберт. Большасць герцагаў гэтага роду насіла імёны Гуга ці Эд (таксама вымаўляецца як «Ода»)

Дом Валуа[правіць | правіць зыходнік]

Герб герцагаў Бургундыі з дынастыі Валуа

Апошні з прамых нашчадкаў Роберта I пакінуў герцагства крэўнаму сваяку — каралю Францыі Іаану II Добраму.

Дынастыя Габсбургаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1477 тэрыторыя герцагства Бургундскага была анексавана Францыяй. У тым жа годзе Марыя Багатая выйшла замуж за Максіміліяна Габсбурга, аддаўшы яго роду кантроль за рэшткамі бургундскай спадчыны.

Хоць уласна Бургундыя заставалася ў руках Францыі, Габсбургі кантралявалі астатнюю частку бургундскай спадчыны, асабліва Аўстрыйскія Нідэрланды (прыкладна адпаведныя сучаснай Бельгіі) і Свабоднае герцагства Бургундыя (Франш-Кантэ), пакуль у канцы XVIII ст. Аўстрыйскія Нідэрланды не былі захоплены Французскай рэспублікай.

Тытул «Герцаг Бургундскі» уваходзіў у склад тытула:

Іспанскія Габсбургі[правіць | правіць зыходнік]

  • Максіміліян I — (1477—1482 са сваёй жонкай; рэгент 1482—1494)
  • Філіп Прыгожы (Філіп IV, герцаг Бургундскі) — (1482—1506)
  • Карл V (Карл II, герцаг Бургундскі) — (1506—1555)
  • Філіп II (Філіп V, герцаг Бургундскі) — (1555—1598)
  • Філіп III (Філіп VI, герцаг Бургундскі) — (1598—1621)
  • Філіп IV (Філіп VII, герцаг Бургундскі) — (1621—1665)
  • Карлас II (Карл III, герцаг Бургундскі) — (1665—1700)
Іспанскія Бурбоны[правіць | правіць зыходнік]

(Як правапераемнікі іспанскіх Габсбургаў).

  • Філіп V (Філіп VIII, герцаг Бургундскі) — (1700—1706)

Аўстрыйскія Габсбургі[правіць | правіць зыходнік]

Французскія Бурбоны[правіць | правіць зыходнік]

У той жа самы час розныя члены французскай каралеўскай фаміліі, самым вядомым з якіх быў Людовік, герцаг Бургундскі (бацька Людовіка XV), таксама выкарыстоўвалі гэты тытул.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]