Сталовая гара, Паўднёвая Афрыка
| Сталовая гара | |
Сталовая гара |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Вышыня вяршыні |
1087 м |
|
|
|
Сталовая гара (афр.: Tafelberg, англ.: Table Mountain) — гара, размешчаная да паўднёвага захаду ад Кейптаўна на паўднёвым беразе Сталовай бухты, адна з візітных картак горада (яе сілуэт намаляваны на сцягу Кейптаўна). Побач са Сталовай гарой размешчаны вядомыя пікі Дванаццаці Апосталаў, Д'ябла і Ільвінай Галавы. Першы запіс пра яе еўрапейцамі датуецца 1503 годам (Антоніу ды Салданья).
Вышыня гары 1087 м над узроўнем мора. Платападобная вяршыня паслужыла назвай не толькі для самай гары, але і для ёй падобных, а таксама ў гонар яе названа сузор'е паўднёвага паўшар'я. Сталовая гара складзена з грубазярністая пясчанікаў, мае стромкія схілы, якія пакрыты вечназялёнымі лясамі і хмызнякамі. Флора і фаўна схілаў ахоўваецца, бо там сустракаюцца рэдкія віды, некаторыя з іх эндэмічныя. Клімат на вяршыні Сталовай гары больш халаднаваты і ветраны, чым у Кейптаўне, узімку тэмпература можа спасці ніжэй за 0°С.
Сёння гара пераўтворана ў турыстычны атракцыён. З гары праведзена лінная дарога.
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1007 рус. • англ. • фр. |
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сталовая гара- Афіцыйны сайт парку на Сталовай гары
- Сайт пра Сталовую гару
| Гэта пачатак артыкула пра Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |