Станцыя метро Кастрычніцкая, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Станцыя метро "Кастрычніцкая"
Маскоўская лінія
Смаленская
Уручча
Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка
Міхалова
Пятроўшчына
Малінаўка
Шчомысліца

Кастрычніцкая — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна, самая глыбокая станцыя мінскага метро. Знаходзіцца паміж станцыямі «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна». Адкрыццё станцыі адбылося 30 чэрвеня 1984 у складзе першага ўчастку мінскага метро. «Кастрычніцкая» — перасадачная на станцыю «Купалаўская» Аўтазаводскай лініі.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя калоннага тыпу з зборных жалезабетонных элементаў з павялічанай вышынёй у 6,4 м, у афармленні выкарыстоўваюцца тэмы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Калонны і шляхавыя сцены абліцаваныя белым мармурам, краі — паліраваным чырвоным гранітам. Кантавыя сцены ўпрыгожаныя рэльефнымі белымі пано. У 1991 на станцыі быў пабудаваны пераходны танэль з цэнтра залы на станцыю «Купалаўская».

Перагон паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Перамогі» адзін з найглыбейшых у мінскім метро, глыбіня - да 25 метраў.

Выхады[правіць | правіць зыходнік]

Выхады «Кастрычніцкай» размешчаныя на праспекце Незалежнасці, побач з Цэнтральным домам афіцэраў, Палацам Рэспублікі і Аляксандраўскім скверам. Абодва выхады абсталяваныя стужкамі эскалатараў. Адзін з выхадаў сумешчаны з выхадам станцыі «Купалаўская».

Прыкладна на месцы аднаго з выхадаў калісьці знаходзілася лютэранская кірха, разбураная падчас Другой сусветнай вайны.

Перасадачны вузел[правіць | правіць зыходнік]

«Кастрычніцкая» ўваходзіць у адзіны перасадачны вузел мінскага метро, і на сённяшні дзень з'яўляецца самай загружанай, у гадзіны пік пасажыраплынь у паўтары разы пераўзыходзіць максімальна запланаваную. Было прапанавана некалькі варыянтаў рашэння гэтай праблемы, у тым ліку ўсталяванне дадатковай стужкі эскалатара і рэарганізацыя схемы пераходу пасажыраў з Маскоўскай на Аўтазаводскую лінію.

У 2007 было прынята рашэнне замяніць трохстужкавы эскалатар на новы чатырохстужкавы. Першапачаткова планавалася правесці ўсе працы за 3 месяцы — з жніўня па кастрычнік 2007 года, пры гэтым разглядалася магчымасць поўнага закрыцця станцыі. Аднак затрымкі, узніклыя пры закупцы эскалатара, пасунулі гэтыя тэрміны на некалькі месяцаў. Прыняўшы да ўвагі традыцыйна нарастальную пасля летняга сезону нагрузку на метро, было прынятае рашэнне адкласці замену эскалатара на лета 2008 году.

Станцыя была зачыненая для пасажыраў з 9 чэрвеня па 26 верасня 2008 года. 27 верасня была зноў зачынена і адчынена 29 верасня. Быў змантаваны новы эскалатар вытворчасці Крукаўскага завода (Украіна). На працягу рамонту цягнікі праязджалі станцыю транзітна. Для кампенсавання нязручнасцяў пасажыраў быў арганізаваны бясплатны аўтобусны маршрут, дублюючы зачынены ўчастак, таксама на час рэканструкцыі адменены ліміт на колькасць паездак па праязным на метро і ўведзеныя дадатковыя білетныя касы ў вестыбюлі станцыі метро «Купалаўская».

Новыя эскалатары дазволілі павялічыць прапускную здольнасць перасадкавага вузла з 25 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічанні 3 стужак) да 33 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічанні 4 стужак). Агульны кошт мадэрнізацыі перасадкавага вузла ацэнваецца ў 15 млрд беларускіх рублёў, з іх 12 млрд выдаткавана на закуп эскалатараў, спадарожных сістэм і абсталявання, а астатнія сродкі — на будаўніча-мантажныя працы[1][2].

Канчатковым рашэннем праблемы перагрузкі перасадкавага вузла стане будаўніцтва трэцяй лініі метро, якая перасячэ першыя дзве на адлегласці 1—2 станцыі ад вузла «Кастрычніцкая» — «Купалаўская» і знізіць яго загружанасць.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]